Катэгорыя “АМ” дапаможа пазбегнуць праблем

i

У апошні час пачасціліся выпадкі штрафавання вадзіцеляў мапедаў, матаролераў і скутараў, якія не маюць права на іх кіраванне. Справа ў тым, што асоба, якая знаходзіцца за рулём вышэназваных транспартных сродкаў і пры гэтым мае права кіраваць толькі калёсным трактарам і самаходнай машынай, здзяйсняе адміністрацыйнае правапарушэнне, прадугледжанае арт. 18.19 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Зыходзячы з патра-баванняў артыкула 26 Закона “Аб дарожным руху”, асоба, якая мае права кіравання механічным транспартным сродкам хаця б адной катэгорыі ці падкатэгорыі “А1”, мае права кіраваць механічным транспартным сродкам катэгорыі “АМ” (мапеды, матаролеры, скутары).
У адпаведнасці з артыкулам 24 названага закона механічныя транспартныя сродкі (за выключэннем колавых трактароў) і іх саставы падраздзяляюцца на катэгорыі і падкатэгорыі, якія пазначаюцца вялікімі літарамі лацінскага алфавіта і арабскай лічбай – “АМ”, “А”, “А1”, “В”, “С”, “D”, “ВЕ”, “СЕ”, “DЕ”, “F”, “I”.
Згодна з арт. 18.19. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права на гэта, а таксама перадача яго асобе, якая не мае права кіравання, прыводзяць да накладання штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічыняў.
Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, караюцца штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.