Ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з’яўляецца сімвалам адраджэння і надзеі, пасяляе ў людзях веру ў Боскую міласць і выратаванне.
Свята Пасхі стала сапраўды ўсеагульным, якое дарыць любоў і дабро кожнаму чалавеку. У гэтую вялікую ўрачыстасць кожны імкнецца атуліць клопатам родных і блізкіх, быць міласэрным, несці цяпло душэўных зносін.
Жадаем, каб гэтыя вясновыя святочныя дні сталі для ўсіх жыхароў раёна радаснымі, напоўнілі дамы ўзаемаразуменнем, цеплынёй і ўтульнасцю.
Моцнага ўсім здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова натхніць вас на новыя здзяйсненні на карысць роднай зямлі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%