Напярэдадні святкавання Вялікадня, Радаўніцы і Першамая Жабінкаўскі РАНС нагадвае правілы паводзінаў у месцах з масавым знаходжаннем людзей.
Пакуль грамадзяне захоўваюць усталяваны парадак паводзінаў, сітуацыя застаецца адносна бяспечнай. Але пры ўзнікненні якога-небудзь інцыдэнту натоўп ператвараецца ў крыніцу павышанай небяспекі для здароўя і жыцця чалавека. Каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцяў, кожны павінен ведаць асноўныя правілы паводзінаў у месцах знаходжання вялікай колькасці людзей.
— Калі вы апынуліся на правядзенні масавага культурна-відовішчнага мерапрыемства, не імкніцеся патрапіць у найбольш шчыльную сукупнасць людзей на абмежаванай прасторы. Памятайце: ніякае відовішча не кампенсуе магчымыя траўмы, здаўліванне ў натоўпе.
– Апынуўшыся ў рухомым натоўпе, у першую чаргу прытрымлівайцеся агульнай хуткасці плыні руху, не штурхайцеся, не напірайце на тых, хто ідзе наперадзе.
Жабінкаўскі РАНС жадае вам добрых і спакойных святаў. І няхай ніякая бяда не азмрочыць ваш адпачынак.
Жабінкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%