Фабулы здзейсненых злачынстваў па крадзяжы веласіпедаў супадаюць практычна слова ў слова: “…звярнуўся грамадзянін і заявіў аб тым, што ноччу з пад’езда невядомым украдзены веласіпед коштам… рублёў”. Ні ў адным з выпадкаў уладальнікамі ўкрадзеных веласіпедаў не былі прыняты якія-небудзь меры па захаванасці ўласнасці. Калі ў гэтым выпадку пацярпелы хоць бы завёў веласіпед у пад’езд, то ў шэрагу іншых ён быў пакінуты на вуліцы на працяглы час наогул без сродкаў аховы ад крадзяжу.
Халатнасць гаспадароў заключаецца і ў тым, што яны не захоўваюць пашпарт двухколага, часта не могуць даказаць факт яго пакупкі, не ведаюць нумара рамы, таму шанцу на вяртанне ўкрадзенай маёмасці яшчэ менш.
Сёлета на тэрыторыі вобласці было ўкрадзена ўжо 37 веласіпедаў, за падобнае злачынства затрымана супрацоўнікамі крымінальнага вышуку 12 чалавек. На раскрывальнасць такіх злачынстваў уплывае своечасовасць звароту грамадзян у органы ўнутраных спраў. Асноўная прычына кра-дзяжу веласіпедаў, як правіла, абыякавыя адносіны грамадзян да захавання асабістай маёмасці. Супрацоўнікі міліцыі ў чарговы раз нагадваюць вам пра меры захаванасці веласіпедаў і іншай маёмасці: дакументы, атрыманыя пры пакупцы двухколага транспарту, абавязкова захоўвайце; калі іх няма, сфатаграфуйце серыйны нумар рамы. Таксама зрабіце фотаздымкі веласіпеда, запомніце яго асаблівыя прыкметы (аксесуары, наклейкі, драпіны і г. д.). Гэта дапаможа ў пошуку двухколага пры крадзяжы і і даказаць вашу ўласнасць; пакідайце веласіпеды ў полі зроку камер відэаназірання, калі яны ёсць; ні пад якой просьбай не давайце незнаёмым людзям карыстацца вашым веласіпедам; купіце спецыяльнае ўстройства для абароны ад угону веласіпедаў.
Аддзел інфармацыі грамадскіх сувязяў УУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%