“Радзіміч” і “факс” у прыярытэце

IMG_7619

Старт пасяўной кампаніі ў ААТ “Маціевічы” 17 сакавіка даў механізатар Леанід Хадановіч (на здымку). Для яго гэта ўжо 26-ая сяўба. У першы дзень ён засеяў 32 гектары. Вопытны хлебароб у полі з раніцы і да позняга вечара. Праўда, развярнуцца ў поўную моц не дазваляе пераўвільготненая глеба – у нізінах нават лужыны стаяць. Таму засяваюць больш высокія мясціны.
У гаспадарцы спадзяюцца на добры ўраджай. Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Адам Харламповіч, сёлета вырашылі пасеяць суперэлітны ячмень “радзіміч” на 18 гектарах, столькі ж элітнай пшаніцы “сабіны” і аўса “факс”. Усяго яравы клін складае 790 гектараў.
Тэхнікі і механізатараў хапае, мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін таксама. Працаўнікам дастаўляюць абеды з рэстарана “Вясёлка”.
– У цэлым, пасяўная мала чым адрозніваецца ад папярэдніх, – расказвае аграном. – Бадай толькі больш “мокрая”, таму даводзіцца засяваць палі выбарачна. Пасеялі ўжо авёс і ячмень, працягваем засяваць пшаніцу, зернебабовыя і аднагадовыя культуры – за ўчарашні дзень засеялі 49 гектараў зерневымі, а на 16 гектарах – цукровыя буракі. Нашы механізатары малайцы – не адзін год у полі працуюць, справу сваю ведаюць і робяць яе якасна.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.