Прафесіяналы “малочнай” справы

конкурс доярок

У аг. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна адбыўся абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства сярод аператараў машыннага даення. У ім прынялі ўдзел амаль паўсотні працаўнікоў малочнатаварных ферм.
Ад Жабінкаўшчыны ў гэтым конкурсе ўдзельнічалі тры руплівіцы: Валянціна Сцяпанаўна Хоміч з ААТ “Хмелева”, Валянціна Міхайлаўна Салей з СВК “Рагазнянскі” і Святлана Міхайлаўна Чыбрысава з СВК “Вазнясенскі”.
Канкурсантам трэба было праявіць свае ўменні і здольнасці ў чатырох турах. У першым – “Візітоўка” – ўдзельнікі расказвалі пра сябе, спявалі і нават танцавалі. Жабінкаўскія даяркі, напрыклад, “прэзентаваліся” вершаванымі радкамі. У другім туры неабходна было разабраць і сабраць даільны апарат. Як потым выказваліся ўдзельніцы, гэта было самае лёгкае заданне, бо спрыяў вопыт (скажам, Валянціна Салей доіць кароў без малога чвэрць стагоддзя). А вось у наступным туры канкурсанты праходзілі піьмовае тэсціраванне па асновах жывёлагадоўлі і кормавытворчасці, арганізацыі і тэхналогіі вытворчасці малака, на веданне абсталявання па яго перапрацоўцы і інш.
У апошнім туры трэба было выдаіць групу рагуль. Перад дойкай удзельніцам давалася 10 хвілін для азнаямлення з жывёламі і працоўным месцам.
Нашы дзяўчаты няблага справіліся з усімі заданнямі, што яшчэ раз падкрэслівае іх высокі ўзровень майстэрства. Пры гэтым па колькасці набраных балаў аператар машыннага даення з СВК “Вазнясенскі” Святлана Чыбрысава заняла ганаровае другое месца! Яе працоўны стаж на ферме “Агароднікі” пакуль невялікі – усяго няпоўныя два гады. Аднак, думаецца, гэта не апошняя яе прафесійная перамога.
Наталля КАРПУК, старшыня Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК.

На здымку: удзельніцы конкурсу прафесійнага майстэрства Валянціна Хоміч, Святлана Чыбрысава і Валянціна Салей.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.