Новые города, новые горизонты

Новые города, новые горизонты

Нішто на свеце не красіць дзяўчыну больш, чым усмешка. Гледзячы маладога спецыяліста ААТ “Жабінкаўскі” Алесю Гарадкавец з гэтым нельга не пагадзіцца. Ужо паўтара года яна працуе тут па размеркаванні бухгалтарам. І хоць родам яна не адсюль, горад і месца працы вельмі ёй падабаюцца.
Нарадзілася і вырасла Алеся ў вёсцы Дзятлавічі Лунінецкага раёна, а пасля заканчэння мясцовай школы паступіла ў Баранавічскі універсітэт на спецыяльнасць “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт АПК”. На першае месца працы была накіравана ў Жабінку. Даведаўшыся праз знаёмую, што гэта за горад і якія там людзі, дзяўчына смела рушыла наперад.
— Зразумела, я б жадала працаваць бліжэй да дома, — кажа Алеся, — але вырашыла, что спраўлюся са ўсімі цяжкасцямі.
Пераадольваць праблемы была гатовая і ўся сям’я Алесі — муж Сяргей і малая дачушка Ангеліна.
— Спачатку мы здымалі кватэру, — тлумачыць мая суразмоўца, — але праз год кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла нам “прэзідэнцкі” домік у Курпічах. Нашай радасці не было межаў!
Зразумела, шмат дапамог Алесе і калектыў бухгалтэрыі ААТ “Жабінкаўскі”, які вельмі спагадліва сустрэў маладога спецыяліста. Старэйшыя калегі не шкадавалі дапамагаць ёй улівацца ў прафесію і хутка яна адчула сябе, як дома. Пачынала малады бухгалтар з невялікага аб’ёму работы, потым яго пашырылі, і за гэты час яна паспела вырасці да намесніка галоўнага бухгалтара. Мяняць месца працы пасля заканчэння кантракта ў яе нават думак няма.
— Навошта? — здзіўляецца Алеся. — Мы ўжо тут прыкрэпіліся, муж працуе на цукровым заводзе, дачка ходзіць тут у садок і на танцы. Ды і горад ваш нам вельмі падабаецца!
В.ДАРАЖЭНКАВА.
На здымку: Алеся Гарадкавец.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top