Напярэдадні 8 Сакавіка ў Мінску ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь прайшло ўганараванне лепшых жанчын краіны — пераможцаў другога рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”. Вызначаліся прэтэндэнткі на права быць адзначанымі ў дзесяці намінацыях, сярод якіх “Міласэрнасць”, “Прафесіяналізм”, “Выхаванне дзяцей”, “Дабрачыннасць” і “Жаночая мужнасць”, іншыя.
Конкурс аб’яднаў прадстаўніц цудоўнай палавіны чалавецтва з усёй краіны. У адной з намінацыі ўдзельнічала ветэран Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Сакалова В.А.Андрасюк. Менавіта Вольга Аўксенцьеўна адзначана ў гэты дзень у намінацыі “За сілу духу і стойкасць характару”. Яна была самай старэйшай сярод паўсотні фіналістак. У жніўні гэтага года ёй споўніцца 95 гадоў. Жыхарка з вёскі Сакалова прайшла нялёгкімі дарогамі вайны да Берліна, сярод яе шматлікіх узнагарод ордэны Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны другой ступені, медалі “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За Перамогу над Германіяй”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел з Жабінкаўшчыны таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК, старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз жанчын” Н.У.Калыбская, старшыня Азяцкага сельвыканкама, пераможца першага абласнога конкурсу “Жанчына года” Г.В.Шкарупа.
С.МІКАЛАЕВА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.