Па ўзгадненні з раённым выканаўчым камітэтам, прэзідыум райкама прафсаюза работнікаў АПК прыняў рашэнне арганізаваць спаборніцтва сярод сельгасарганізацый і механізатараў на веснавых палявых работах у 2017 годзе.
Яго пераможцамі прызнаюцца:
– сярод сельгасарганізацый – два калектывы, дзе забяспечана правядзенне сяўбы сельгаскультур (зерневых і зернебабовых, кукурузы, цукровых і кармавых буракоў) у аптымальныя тэрміны пры высокай якасці работ з захаваннем усяго комплексу агратэхнічных патрабаванняў, а таксама дзе не было выпадкаў вытворчага траўматызму;
– сярод механізатараў – механізатары, якія выканалі найбольшую колькасць норма-змен з улікам фактычна выкананага аб’ёму работ на пагрузцы арганічных угнаенняў, унясенні арганікі, тукаў і сродкаў аховы раслін, падрыхтоўцы глебы, ворыве, сяўбе зерневых і зернебабовых (у тым ліку на зялёны корм), кукурузы, цукровых і кармавых буракоў пры высокай якасці работ з захаваннем агратэхнічных патрабаванняў, працоўнай дысцыпліны, і не дапусцілі парушэнняў тэхнікі бяспекі. У спаборніцтве прымаюць удзел толькі члены прафсаюза работнікаў АПК.
Калектывам-пераможцам уручаюцца грашовыя прэміі: за першае месца – да 30 базавых велічынь, за другое – да 20, кіраўніку і старшыні прафкама – 10 % ад сумы прэміі.
Сярод механізатараў адно прызавое месца ў кожным відзе работ (на падрыхтоўцы глебы, ворыве, унясенні сродкаў аховы раслін, на сяўбе зерневых і зернебабовых (у тым ліку на зялёны корм), кукурузы, цукровых і кармавых буракоў, унясенні арганікі, мінеральных угнаенняў, на пагрузцы арганікі.
Лепшых чакаюць прэміі па чатыры базавыя велічыні і дыпломы.
Не вылучаюцца на прэміяванне сельгасарганізацыі, дзе на сёлетніх веснавых палявых работах былі выпадкі траўматызму з лятальным зыходам, а таксама механізатары, па віне якіх былі дапушчаны зрывы ў палявых работах, парушэнні працоўнай дысцыпліны і патрабаванняў тэхнікі бяспекі.
Фінансаванне спаборніцтва здзяйсняецца за кошт сродкаў Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Узнагароджванне механізатараў каштоўным падарункам (грашовым сертыфікатам) адбываецца ўрачыста ў прысутнасці калектыву.
Калектывам-пераможцам грашовыя прэміі пералічваюцца на разліковы рахунак пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Камісія падвядзе вынікі раённага спаборніцтва да 1 чэрвеня паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%