Лепшы ў выхаванні маладых супрацоўнікаў

ЯКІМУК

Больш за дваццаць гадоў служыць у органах унутраных спраў прапаршчык міліцыі Уладзімір Якімук. Пачынаў з патрульна-паставой службы ў Маскоўскім РАУС Брэста. З 2001 года і па сённяшні дзень нясе службу ў Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь на пунктах аховы правапарадку ў арганізацыях і на прадпрыемствах горада. Адказна і добрасумленна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў і з’яўляецца прыкладам для іншых супрацоўнікаў аддзела. Гэтыя якасці, а таксама багаты прафесійны вопыт дазволілі Уладзіміру Пятровічу ўдзельнічаць летась у абласным конкурсе “Лепшы настаўнік года” сярод супрацоўнікаў падраздзяленняў Дэпартамента аховы Брэсцкай вобласці, чые маладыя калегі змаглі дасягнуць высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці. Вынікі конкурсу былі падведзены 29 сакавіка. Уладзімір Якімук узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь у намінацыі “За творчы падыход і ініцыятыву ў навучанні і выхаванні маладых супрацоўнікаў”.
На працягу апошніх паўгода Уладзімір Пятровіч “шэфстваваў” над маладым супрацоўнікам аддзела сяржантам міліцыі Дзмітрыем Коранем, кантраляваў выкананне ім нарматываў у службовай, агнявой, фізічнай падрыхтоўках, веданне абавязкаў, дапамагаў маладому калегу парадамі, раіў і падказваў. Наведваў Дзмітрыя і дома, цікавіўся яго захапленнямі па-за службай, гутарыў з роднымі. Сумесная праца настаўніка і вучня дала пэўны вынік, якім можна ганарыцца.
Тэкст і фота Алёны НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.