«Яселькі» для цялят

IMG_7459 IMG_7465Малочнатаварная ферма “Агароднікі” СВК “Вазнясенскі” папоўнілася новым цялятнікам. Рашэнне пабудаваць памяшканне для маладняку было прынята летась, і ў чацвёртым квартале мінулага года прасторнае, светлае памяшканне, пакрытае металапрофілем, удала “ўпісалася” сярод іншых кароўнікаў.
У пачатку сакавіка цялятнік, разлічаны на 90 галоў, пачаў запаўняцца першымі гадаванцамі.
Для кожнага цяляці тут устаноўлены зручны пластыкавы домік-бокс з індывідуальнымі кармушкамі і паілкамі. Работнікі ласкава называюць новае памяшканне “яселькамі” – бо ў ім гадуюцца самыя юныя жыхары фермы. І адносіны да маленькіх адпаведныя. Даглядчыкі жывёлы і даяркі сочаць, каб у доміках у цялят было заўжды суха і чыста, заўсёды была вада і старцерны камбікорм КР-1. У меню маленькіх бычкоў і цялушак да двухмесячнага ўзросту асноўным прадуктам застаецца цэльнае малако.
На здымку: вось у такіх доміках-боксах гадуецца маладняк на МТФ “Агароднікі”.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.