Каб павысіць узровень бяспекі людзей, актывізаваць пажарна-прафілактычную работу, прааналізаваць яе эфектыўнасць і ацаніць гатоўнасць да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, на Жабінкаўшчыне з 3 па 28 красавіка праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”.
Яе мэты – зніжэнне колькасці пажараў, што адбываюцца праз незахаванне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў нецвярозым стане.
У населеных пунктах раёна пройдуць сельскія сходы грамадзян, а таксама пасяджэнні з абмеркаваннем на іх пытанняў па папярэджанні пажараў, выпальванні сухой расліннасці, развядзенні вогнішчаў, пакіданні дзяцей без нагляду. Для работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў будуць праведзены заняткі па правілах пажарнай бяспекі. У дашкольных і школьных навучальных установах пройдуць гульні, конкурсы, віктарыны па АБЖ. Пытанні бяспекі будуць абмяркоўвацца і на бацькоўскіх сходах.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы хочаце, каб супрацоўнікі РАНС праверылі ваша домаўладанне на прадмет пажарнай бяспекі і жадаеце атрымаць інфармацыю па гэтых пытаннях, звяртайцеся па тэлефонах 60-510 і 2-14-47.
Жабінкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%