Дзе жывём, парадак навядзём

 

Вясна распачала сезон суботнікаў. У навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый прымаюць удзел арганізацыі, прадпрыемствы, шчыруюць простыя жыхары Жабінкі. Як адзначыў пад час аднаго з суботнікаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, “стварэнне прыгажосці, утульнасці і чысціні вакол – гэта клопат не толькі ўладаў, а ўсіх людзей, і калі кожны ўнясе свой невялічкі ўклад у добраўпарадкаванне роднага горада і раёна: навядзе парадак на ўласным падворку, у двары шматкватэрнай забудовы, – атрымаецца выдатны вынік і перад гасцямі горада будзе нясорамна”.
Пацікавілася на вуліцах райцэнтра, як адносяцца жабінкаўцы да суботнікаў, ці прымаюць у іх удзел і на якім аб’екце жадалі б папрацаваць?
Татьяна ДмитрукТаццяна Дзмітрук з сынам Міхаілам і дачкой Сафіяй:
– Працую на чыгунцы, ад работы ў суботніках не ўдзельнічаю (у нас ажыццяўляюцца адлічэнні з заработнай платы), але ва ўборцы тэрыторыі, прылеглай да нашага шматкватэрнага дома, што ў мікрараёне бальніцы, заўсёды прымаю ўдзел. Наводзіць і падтрымліваць парадак, ствараць прыгажосць там, дзе ты жывеш, – справа карысная і патрэбная.

Галіна Пасюк:Галина Пасюк
– Пакуль працавала, заўсёды ўдзельнічала ў навядзенні парадку на зямлі. Колькі сябе памятаю, на суботніках (і не толькі) была ў шэрагах актывістаў. Усяго месяц, як я на заслужаным адпачынку, дагэтуль працавала кур’ерам у раённай пракуратуры. У мяне свой уласны дом і ля яго заўсёды так прыгожа і ўтульна, што знаёмыя жартуюць: трэба павесіць шыльдачку “дом узорнага парадку” або “дом высокай культуры”. А як жа іначай? Жыць у чысціні і прыгажосці прыемна і самому, і акружаючым людзям. У час месячніка па добраўпарадкаванні на любым аб’екце, які б ні прапанавалі, знайшла б сабе прымяненне.

Волчецкая КаринаКарына Валчэцкая з братамі Дзімам і Сашам:
– Пасля зімы “агаляюцца” “падснежнікі”: апалае лісце, бутэлькі, паперы, іншае смецце, якое, безумоўна, трэба прыбраць. Таму суботнікі неабходныя, каб навесці чысціню і парадак. Я з задавальненнем далучылася б да добраўпарадкавання гарадскога парку ці тэрыторыі ля другой школы, якую заканчвала.

Уладзіслаў (фатаграфавацца адмовіўся):
– Я індывідуальны прадпрымальнік, працую сам на сябе, таму ў суботніках удзел не прымаю. Несумненна, парадак на вуліцах і ля дамоў павінен быць, але наводзіць яго трэба не толькі сіламі жыхароў. Ёсць адпаведныя службы: ЖКГ, ДРБУ, якім за гэтую работу грошы плацяць. Адна справа, калі работнікі якой-небудзь арганізацыі прыбіраюць сваю прылеглую тэрыторыю ў дадатковы час у будні дзень, і іншая, калі людзі вымушаны працаваць у свой выхадны дзень – у суботу.

Вольга Кожун:Кожун
– Вясной усё вакол магічным вобразам пераўвасабляецца. Людзі ачышчаюць двары, пад’езды, гарышчы, наводзяць чысціню. Мы таксама ля свайго дома па вуліцы
Ф. Скарыны прыбіралі смецце дружна, грамадою. Калі ты ствараеш прыгажосць уласнымі рукамі, гэта дорыць пазітыўны настрой.
Апытвала і фатаграфавала Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.