7 апреля – Благовещение Пресвятой Богородицы и Приснодевы Марии
(«благовещение» – благая, радостная, добрая весть)
История
В ЭТОТ ДЕНЬ Деве Марии явился архангел Гавриил и возвестил Ей о будущем рождении Иисуса Христа – Сына Божьего и Спасителя мира.
До четырнадцати лет Пресвятая Дева воспитывалась в храме, а затем, по закону, должна была оставить храм, как достигшая совершеннолетия, и либо возвращаться к родителям, либо выйти замуж. Священники хотели выдать Её замуж, но Мария объявила им о своем обещании Богу – остаться навсегда Девою. Тогда священники обручили Её дальнему родственнику, 80-летнему старцу Иосифу, чтобы он заботился о Ней и охранял Её девство.
Живя в Галилейском городе Назарете, в доме Иосифа, Пресвятая Дева Мария вела такую же скромную и уединенную жизнь, как и при храме. Спустя четыре месяца по обручении Ангел явился Марии, когда Она читала Священное Писание и, войдя к Ней, сказал: «Радуйся, Благодатная! (то есть исполненная благодати Божией – даров Святого Духа). Господь с Тобою! Благословенна Ты между женами». Архангел Гавриил возвестил Ей, что Она обрела величайшую благодать у Бога – быть Материю Сына Божия.
Мария в недоумении спросила Ангела, как может родиться сын у той, которая не знает мужа. И тогда Архангел открыл Ей истину, которую он принес от Всемогущего Бога: «Дух Святый найдет на Тебя, и сила Всевышнего осенит Тебя; посему и рождаемое Святое наречется Сыном Божиим». Постигнув волю Божию и всецело предавая Себя ей, Пресвятая Дева отвечала: «Се, раба Господня; да будет Мне по слову твоему».
У древних христиан праздник Благовещения носил различные наименования: Зачатие Христа, Благовещение о Христе, Начало искупления, Благовещение Ангела Марии, и только в VII веке ему на Востоке и Западе было присвоено название «Благовещение Пресвятой Богородицы».
Значение праздника
ПРАЗДНИК Благовещения напоминает о великой любви Бога к людям и о том, что Сын Божий стал человеком для того, чтобы нас сделать причастниками Своей Божественной природы. Праздник Благовещения призывает нас подражать Пречистой Деве в Её подвиге чистоты и целомудрия и стремиться к Небу, где ангелы и святые ликуют в вечном свете.
В день Благовещения мы все приобрели в лице Девы Марии теплую Заступницу у престола Божия. Будем же благодарить Бога за Его милости к нам и просить Пречистую Деву помочь нам достигнуть тихой пристани Царства Небесного.
Отцы Церкви говорят:
Митрополит Антоний Сурожский (1914-2003):
– Благовещение – это день благой вести о том, что нашлась во всем мире людском Дева, так верующая Богу, так глубоко способная к послушанию и к доверию, что от Неё может родиться Сын Божий.
Святитель Николай Сербский (1880-1956):
– Никогда никакая ключевая вода не была столь чистым зерцалом солнца, как Пречистая Дева Мария была зерцалом чистоты.
Праведный Иоанн Кронштадтский (1829-1909):
– Посмотри, как сияет образ Приснодевы Богоматери! Какими дивными добродетелями и совершенствами! А ведь и Она — человек… Что возвысило Её на такую несравненную высоту, сделало Её столь достославной и великой, высшей из Херувимов и славнейшей из Серафимов? Три величайшие добродетели: смирение, чистота и пламенная любовь к Богу.
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ
в приходе храма Покрова Пресвятой Богородицы г. Жабинка
на Страстную и Светлую седмицы (недели)
8.04, сб., 17.00 – Всенощное бдение с литией.
(Исповедь).
9.04, вс., 8.30 – Вход Господень в Иерусалим.
Часы. Божественная литургия.
(Исповедь и Причащение). Молебен.
12.04, ср., 8.00 – Великая Среда.
Часы. Литургия Преждеосвященных Даров.
(Исповедь и Причащение). Заупокойная лития.
13.04, чт., 8.00 – Великий Четверток.
3,6,9 часы. Изобразительны. Вечерня. Божественная литургия. (Исповедь и Причащение).
17.00 – Утреня. Воспоминание Святых спасительных Страстей Господа нашего Иисуса Христа (чтение 12-ти Евангелий).
14.04, пт., 12.00 – Великий Пяток.
Вечерня. (Вынос Плащаницы).
17.00 – Утреня. Чин погребения Спасителя. (Крестный ход с Плащаницей вокруг храма).
15.04, сб., 8.00 – Великая Суббота.
3,6,9 часы. Изобразительны. Вечерня. Божественная литургия (Исповедь и Причащение). Освящение хлеба и вина.
13.00 – 18.00 – Освящение пасхальной снеди.
23.15 – Полунощница. Пасхальная утреня. Божественная литургия.
16.04, вс., 17.00 – СВЕТЛОЕ ХРИСТОВО ВОСКРЕСЕНИЕ.
Пасхальная вечерня. Утреня.
(Крестный ход).
17.04, пн., 8.30 – Понедельник Светлой седмицы.
Часы. Божественная литургия. (Причащение младенцев). Молебен (Крестный ход).
17.00 – Пасхальная вечерня. Утреня. (Крестный ход).
18.04, вт., 8.30 – Вторник Светлой седмицы.
Часы. Божественная литургия. (Причащение младенцев). (Крестный ход).
20.04, чт., 17.00 – Пасхальная вечерня.
Утреня. (Крестный ход).
21.04, пт., 8.30 – Пятница Светлой седмицы.
Иконы Божией Матери «Живоносный источник». Часы. Божественная литургия. (Исповедь и Причащение). Водосвятный молебен.
22.04, сб., 17.00 – Всенощное бдение. (Исповедь).
23.04, вс., 8.30 – Антипасха. Неделя 2-я по
Пасхе, апостола Фомы. Часы. Божественная литургия (Исповедь и Причащение). Молебен. Раздробление артоса.
17.00 – Вечерня с Акафистом Воскресению Христову.
Як Фенікс з попелу, паўстаў
Успенскі храм
Сёлета спаўняецца 400 год Булькоўскай Свята-Успенскай царкве. У сваёй гісторыі яна неаднойчы зведвала вялікія страты. Аднак, як тая казачная птушка Фенікс, кожны раз з Божай дапамогай і чалавечымі клопатамі адраджалася, каб надалей несці святло духоўнасці і веры сваім прыхаджанам.
УПЕРШЫНЮ ЦАРКВА Успення Багародзіцы ў Булькове згадваецца ў даравальнай грамаце графа Андрэя Масальскага пад 1617 годам. Храм спачатку быў уніяцкім, а з 1839 года і па сённяшні дзень праваслаўны. Драўляная царква са званіцаю напрыканцы ХІХ стагоддзя прыйшла ў нягоднасць. У 1870 – 1880-ыя гады настаяцелямі храма былі Юліян Ігнатовіч і Якаў Дамінікоўскі. Аднак найбольшы ўнёсак у яго развіццё належыць айцу Платону Кяскевічу, які паклапаціўся пра будаўніцтва новай каменнай царквы. Для гэтага з казны было выдаткавана больш за 14 тысяч рублёў, збіраліся ахвяраванні вернікаў. У выніку ўсяго за два гады храм быў узведзены і асвечаны 8(21) лістапада 1897 года, у дзень памяці Архістратыга Міхаіла.
Аднак новы век прынёс новыя пакуты лю-дзям і іх Божаму Дому. Царкоўная маёмасць, вывезеная ўглыб Расіі ў Першую сусветную вайну, знікла бясследна. У чэрвені 1918-га з бежанства вярнуўся айцец Міканор Катовіч, якому германскія акупацыйныя ўлады даручылі загадваць адразу чатырма прыходамі: Крупчыцкім, Азяцкім, Рагазнянскім і Булькоўскім. Восенню 1921 года прыехаў з Расіі і былы псаломшчык Сяхновіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы Захарый Петручук, рукапакладзены ў свяшчэннікі, ён быў прызначаны ў Булькова. За часы служэння айцец Захарый зрабіў нямала для аднаўлення свайго храма: у 1926-1929 гадах царква была ацынкаваная, а неўзабаве і ўвесь будынак зведаў капітальны рамонт. Святар пайшоў у іншы свет 19 верасня 1943 года. На яго месца прызначаны Іаан Малашка.
Былі часы ваенныя, неспакойныя. Суботнім днём 22 ліпеня 1944 года прагучаў моцны выбух, рэха якога разнеслася па наваколлі, успыхнуў пажар. Гэта адступаючыя нямецкія вайскоўцы ўзарвалі званіцу Успенскай царквы, быццам, каб чырвонаармейцы не ўладкавалі на ёй назіральны пункт. Булькоўцы пачалі тушыць полымя. Частка абразоў, царкоўнае начынне, богаслужэбныя кнігі былі пашкоджаны агнём, загінула багатая бібліятэка з прыходскай дакументацыяй. Некаторыя рэчы, што ўцалелі, былі размеркаваны па музеях, частка перададзена ў іншыя храмы, некаторыя да лепшых часоў прыхавалі прыхаджане.
У летні час службы праводзіліся пад адкрытым небам, у зімовы – у доме святара. З кастрычніка 1946-га па красавік 1957 года абшчына на гэтыя патрэбы выкарыстоўвала хату Юстына Грачаніка, пазней займалі пакой у прычтавым доме.
БЛУКАННІ ПА ПАКУТАХ пачаліся для прыхаджан. Вясной 1955-га райвыканкам вырашыў перадаць рэшткі храма Стрыганецкаму сельсавету для разборкі цагляных сцен на будаўніцтва школы. Зноў вернікі захваляваліся і засыпалі розныя інстанцыі лістамі пратэсту. Актыўнымі зборшчыкамі подпісаў сталі Дар’я Маразюк і Праскоўя Ласковіч. У Маскву на імя старшыні Прэзідыума ВС СССР Кліма Варашылава накіравалі хадайніцтва аб рэгістрацыі разбуранага храма і перадачы яго прыхаджанам для аднаўлення. Аднак усё дарэмна. У 1960-ым абшчыну знялі з рэгістрацыі.
У вялікім запусценні пабачыў царкву пасля вяртання з Алтайскага краю ў 1980-х гадах бульковец Аляксей Мірочнік. Яго хрысціянская душа, што мела духоўныя пачаткі, імкнулася да Бога. Яму вельмі хацелася, каб царква ўзнялася з руін. Некалі яго бацька Аляксандр Раманавіч быў царкоўным старастам, і малады Аляксей ведаў пра мытарствы прыхаджан.
ВЫРАШАЛЬНЫМ СТАЎ 1989 год. У маі Аляксей Мірочнік напісаў ліст “Галасы пад старымі зводамі” ў рэспубліканскую “Сельскую газету”, дзе расказаў гісторыю свайго храма і выказаў просьбу пачаць яго аднаўленне. Рэдакцыя накіравала запыт у беларускае аддзяленне Савецкага фонду культуры. З Міністэрства культуры БССР прыйшоў адказ, што патрэбна зрабіць перш-наперш вернікам: зарэгістраваць абшчыну, надаць царкве статус помніка культуры, стварыць праектна-каштарысную дакументацыю, адшукаць падрадчыка і крыніцы фінансавання. Галоўныя клопаты ў адраджэнні храма ляглі на царкоўны савет, узначалены Міхаілам Яроцкім.
17 жніўня 1989 года Міністэрства культуры БССР рэкамендавала Жабінкаўскаму райвыканкаму разгледзець пытанне аб аднаўленні помніка архітэктуры – Успенскай царквы ў вёсцы Булькова. 10 кастрычніка 1990 года зарэгістравана прыходская абшчына, і ўжо 21 лістапада дабрачынны Брэсцкага раёна протаіерэй Яўген Парфянюк правёў асвячэнне развалін колішняга храма.
У жніўні 1991-га быў заключаны дагавор з Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытутам (галоўны архітэктар В.М. Казакоў) на праектна-пошукавыя работы. Падрадчыкам выступіла Брэсцкае рэстаўрацыйнае ўпраўленне (дырэктар М.М. Астапчук). Частку сродкаў на аднаўленне храма выдаткавала Міністэрства культуры, мясцовы саўгас “Беларусь” (дырэктар П.С. Грыб), Пятровіцкі сельскі Савет і ахвяраванні прыха-джан. У 1992-ім царкоўны савет нават даслаў ліст на імя Паўномоцнага пасла ФРГ у Беларусі Рэйнхарта Краўса аб аказанні дапамогі ў аднаўленні царквы ад краіны, што прычыніла шкоду.
У студзені 1994 года настаяцелем на прыход быў прызначаны іерэй Пётр Мірочнік. Малады святар (дарэчы, сам бульковец) актыўна ўключыўся ў працу. Да канца года аднаўленне царквы наблізілася да завяршэння. 21 лістапада яна была асвечана епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам. 5 лістапада наступнага года ў храме ладзілася ўрачыстае Богаслужэнне ў гонар завяршэння будаўнічых работ. Рэстаўратары ўручылі сімвалічны ключ настаяцелю, а сакратар епархіі, мітрафорны протаіерэй Міхаіл Сацюк перадаў у дар абразы Хрыста і Божай Маці. Так, яшчэ не ставала абразоў, недастаткова мелася начыння, але ж вернікі, што знудзіліся за доўгія дзесяцігоддзі без зносін з Усявышнім у храмавых сценах, ужо маглі наталіць свае душы божай ласкай. Неўзабаве ў абласны краязнаўчы музей накіравалі просьбу перадаць некаторыя царкоўныя рэчы. Зараз у Булькове знаходзяцца каштоўныя абразы з былога храма “Успенне Прасвятой Багародзіцы” і “Хрышчэнне Гасподняе”, а таксама добра захаваны “Трэбнік”, выдадзены ў 1844 годзе.
На памежжы стагоддзяў у адноўленым храме вялі службы настаяцелі Анатоль Тарасевіч (1998–2002), Уладзімір Урачоў (2002–2006), Георгій Бараноўскі (2006–2009), Сергій Калінчук (2009–2013). Зараз прыход узначальвае Пётр Дударчук, які карыстаецца павагай у вернікаў.
Міхаіл КУЗІЧ.
Выява Булькоўскай царквы ў 1992 годзе.
Старонку падрыхтаваў Анатоль БЕНЗЯРУК пры садзейнічанні свяшчэнніка Андрэя ПЕТРУСЕВІЧА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%