Яравая сяўба набірае абароты

IMG_7466

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Сёлетнюю веснавую палявую кампанію без перабольшвання можна назваць ранняй. Пры гэтым аграномы дадаюць: вясна ранняя, ды халодная і мокрая, таму даводзіцца прыстасоўвацца да яе ўмоў.
– Вось паглядзіце: адно і тое ж поле (паміж вёскамі Глыбокае і Барздзілы) і якое разнастайнае: на ўзгорку пасля трактара пыл ужо слупом паднімаецца, глеба сохне, а ўнізе, ля дарогі, вада стаіць, нібы маленькія азёркі, там загразне тэхніка. Таму і даводзіцца сеяць дзялянкамі. Што зробіш – надвор’е дыктуе свае ўмовы, а мы павінны прыстасоўвацца.
У голасе галоўнага агранома СВК “Вазнясенскі” Ларысы Марчук адчуваецца рашучасць і ўпэўненасць. Ёй не ўпершыню праводзіць пасяўную кампанію з улікам капрызаў “нябеснай канцылярыі”. А ў зладжаным калектыве, у якім шчыруюць вопытныя механізатары, дастаткова тэхнікі, ГЗМ і тукаў, пасяўная павінна прайсці ў штатным рэжыме.
Усю тэхніку, якая спатрэбіцца на палях, адрамантавалі (а гэта кукурузныя і бураковыя сеялкі, энерганасычаныя трактары, плугі і інш.). Дастаткова назапасілі тукаў і арганікі. Таму ў гаспадарцы зладжана вядзецца ўвесь комплекс работ – рыхтуецца глеба, падкормліваюцца каліем шматгадовыя пашы, сеюцца яравыя, вывозіцца на палі арганіка. Дарэчы, на іх занятыя вопытныя вадзіцелі і механізатары, якія не першы год IMG_7511якасна і хутка выконваюць даручаную справу.
Напрыклад, ворывам займаецца Аляксандр Бартошык, культывуе глебу Аляксандр Міхайлоўскі, падкормлівае сенакосы і пашы Анатоль Трындзюк.
Яравы клін у СВК “Вазнясенскі” сёлета складае 530 гектараў. Пакуль асноўная нагрузка кладзецца на плечы механізатара-сеяльшчыка Пятра Чмуневіча і вадзіцеля Сяргея Чыбрысава, які своечасова дастаўляе ў поле насенне. На іх рахунку – звыш паловы пасеяных плошчаў ранніх яравых. На лінейцы гатоўнасці ёсць яшчэ два пасяўныя агрэгаты. Крыху падсохнуць нізіны – і іх таксама пусцяць у поле.
– Сёлета вырашылі каардынальна не мяняць пасяўныя плошчы, – расказвае аграном. – Дакладна ведаем, дзе найбольшую аддачу можна атрымаць ад пэўнай культуры. Завезлі элітнае насенне аўса, яравой пшаніцы і піваваранага ячменю. Галоўнае правіла – сеяць насенне не ніжэй першай рэпрадукцыі, гэтага пункту гледжання прытрымліваліся і сёлета.
Ёсць у гаспадарцы сярод гатункаў насення свае “любімчыкі”. Сярод іх, напрыклад, ячмень “травелер” французскай селекцыі, IMG_7501“стратус” неблагія даваў ураджаі. А якой сцяной расла кукуруза з прыгожымі назвамі “ранальдзініё” і “рыкардзініё”! Каштуюць нятанна, аднак гэта якраз той выпадак, калі аўчынка варта вырабу.
Багаты ўраджай залежыць ад зла-джанай работы тэхнікі, запраўленай тукамі і арганікай глебы, высакаякаснага насення і руплівай працы механізатараў. Аб іх у гаспадарцы таксама клапоцяцца. Літаральна з першага дня пасяўной усіх працаўнікоў, занятых на палявых работах, забяспечваюць паўнавартаснымі гарачымі абедамі. Каб хлебаробам было смачна і сытна, клапоціцца повар мясцовай сталоўкі Вольга Карацай. Абеды дастаўляюцца прама ў поле, механізатары і вадзіцелі хуценька абедаюць і вяртаюцца ў кабіны трактароў. Вясна прыспешвае. Пасееш у гразь – будзеш, нібы князь.
На здымку: начальнік участка Аляксей Садаўнічак, сеяльшчык Пётр Чмуневіч, галоўны аграном Ларыса Марчук;
абеды ў палявых умовах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.