“Ахове працы патрэбна сур’ёзна вучыцца”

 

охрана трудаАнатоль БЕНЗЯРУК.

Ужо традыцыйна чацвёрты год запар Жабінкаўскі раён у гэтую веснавую пару становіцца пляцоўкай для дзейнасці рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі не толькі тэхнічныя інспектары працы ФПБ, але й старшыні раённых аб’яднанняў прафсаюзаў, райкамаў галіновых прафесійных камітэтаў, спецыялісты грамадскіх камісій аховы працы, прадстаўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, дзе праводзіўся маніторынг.
За два дні сем сяброў рэйдавай групы наведалі Жабінкаўскі РЭС філіяла “Брэсцкія электрычныя сеткі” РУП “Брэстэнерга” і раённы вузел электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам”, а таксама фірму “Зодчыдрэў”, ПМК-10 і чыгуначную станцыю Жабінка, ААТ “Азяты Агра”, “Хмелева”, “Шпіталі”, “Арэпічы”, “Маціевічы”, “Жабінкаўскі” і раённую ветэрынарную станцыю, школу-інтэрнат і СШ № 2 г. Жабінка, райбальніцу і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, ДРБУ № 103 і КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, прадуктовыя магазіны №№ 8 і 15. Усяго – 20 аб’ектаў!
На гэта звярнуў увагу ў час выніковага семінара галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Анатоль Хоміч. Прынамсі, на ягоны погляд, гэткі забег “галопам па Еўропах” не прыносіць патрэбнага эфекту, бо парушэнні выяўлены літаральна на ўсіх прадпрыемствах і ва ўстановах, што правяраліся. Таму заклікаў, пакідаючы кантактныя тэлефоны, звяртацца па тлумачэнні да спецыялістаў тэхнічнай інспекцыі, паколькі “ахове працы патрэбна сур’ёзна вучыцца”.
У рэшце рэшт на тое і быў скіраваны семінар, які адкрыў кіраўнік групы, галоўны тэхнічны інспектар працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў Павел Фядотаў. Ён дэталёва прааналізаў выяўленыя памылкі, якіх асабліва шмат у арганізацыях малога бізнесу. Прычым недакладнасці сустракаюцца не толькі ў вядзенні дакументацыі (агульны галаўны боль), але і на практыцы, калі, напрыклад, людзям, якія задзейнічаны на шкоднай вытворчасці, не выдаецца малако. Нават прафесіі ў афіцыйных дакументах нярэдка называюцца недакладна. Як станоўчыя прыклады названы “Белтэлекам”, дзе ўсё прыведзена ў адпаведнасць, падабаюцца навучальныя класы па тэхніцы бяспекі ў сельгаспрадпрыемствах, амаль ідэальны парадак на мехдварах. “Гэта заўважна, – падкрэсліў Павел Аляксандравіч, – бо наведваю іх з году ў год. Станоўчыя зрухі не могуць не радаваць”.
Са свайго боку, галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Конюшка заўважыў: гаспадаркі, пачынаючы сяўбу, паклапаціліся пра мерапрыемствы па тэхніцы бяспекі. Разам з тым у спецыяльных журналах выявіліся недахопы ў правядзенні ўводных інструктажоў, якія патрэбна тэрмінова выправіць, адзначыў Сяргей Пятровіч.
Пад час семінара ўзнімаліся і пытанні выканання калектыўных дагавораў, сумеснай дзейнасці службаў АП і прафкамаў дзеля прафілактыкі траўматызму і кантролю за станам аховы працы, прымянення новых патрабаванняў заканадаўства, што тычыцца гэтай праблемы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.