З удзячнасцю за цеплыню і камфорт

IMG_7004 IMG_7059 IMG_7069 IMG_7096 IMG_7207 IMG_7214
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Напрыканцы сакавіка сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. З гэтай нагоды ў ГДК адбыўся святочны канцэрт з удзелам людзей, якія ствараюць цеплыню і ўтульнасць у нашых дамах, робяць жыццё гараджан і вяскоўцаў камфортным, прыемным і добраўпарадкаваным.
Першым на святочную сцэну падняўся дырэктар КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Генадзь Сцяпанавіч Камянец. Ён цёпла павіншаваў са святам работнікаў калектыву. Ад працы дворнікаў, механікаў, дарожных рабочых, электрыкаў, вадзіцеляў, аператараў дыспетчарскай службы і інш. у многім залежыць выкананне ўскладзеных на калектыў задач.
Са словамі віншаванняў у сувязі з прафесійным святам, а таксама каб уручыць заслужаныя ўзнагароды лепшым работнікам, на сцэну выходзілі старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі і яго намеснік Максім Антанюк, старшыня райсавета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Наталля Гадулька і Жабінкаўскага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва Наталля Гурская.
Музычныя і танцавальныя падарункі на свяце дарылі Аксана Пракошына, Валерый Няменьшы, Ірына Шалонік, Лілія Дашкевіч, Алеся Жукава, Надзея Чэчалева, узорны ансамбль народнага танца “Каруначкі”, танцавальны калектыў Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Вельмі прыгожа спявала пад гітару начальнік участка саначысткі і добраўпарадкавання Наталля Наруш.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.