Кніга – шлях да духоўнасці

книги

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі, накіраваны на тое, каб нагадаць пра гісторыю ўзнікнення айчыннага кнігадрукавання, падтрымаць цікавасць да слова, якое прымушае думаць, выхоўвае душу і тлумачыць, што ўкладваецца ў паняцце “праваслаўная кніга”.
У Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэцы праведзена гутарка-знаёмства “Праз кнігу да духоўнасці”. Яе наведалі дзеці, дарослыя і настаяцель Сцяпанкаўскага Свята-Міхайлаўскага храма айцец Сергій. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Праваслаўнае слова”. Пад час сустрэчы гаварылася, што Дзень праваслаўнай кнігі прымеркаваны да даты выпуску кнігі Івана Фёдарава “Апостал”, пра жыццё самога друкара. Я, аўтарка гэтых радкоў, расказала, якая праваслаўная літаратура прыходзіць у бібліятэку, затым усе паглядзелі кніжную выставу, з выдання “Азбука для православных детей” пачыталі вершы “Вода святая”, “Иконка”, “Крестик”, “Свеча”, “Храм”.
Завяршылася мерапрыемства расказам айца Сергія пра значэнне царкоўнай літаратуры (Бібліі і Малітваслова, Жыція святых) у жыцці кожнага хрысціяніна. У завяршэнне сустрэчы прысутныя задалі святару пытанні, якія іх цікавілі.
Ірына САМАСЮК, бібліятэкар Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэкі.

***

У цукразаводскай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча “Малітва ў паэзіі”. Супрацоўнікі Таццяна Няменьшая і Надзея Балюк падрыхтавалі святочную праграму, у якой паўдзельнічалі сябры клуба праваслаўных зносін “Вера і Жыццё”, іх дзеці і клірык храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы святар Андрэй Петрусевіч.
Бібліятэкары пазнаёмілі гасцей сустрэчы з многімі малавядомымі паэтамі, творчасць якіх належыць розным эпохам і пакаленням, аднак аб’яднана Верай і жыццём Душы. Удзельнікі літаратурнай сустрэчы Таццяна Няменьшая, Яўгенія Антанюк, Надзея Гусева, Таісія Бурак, Святлана Скаліна, Тамара Ляшкевіч і іншыя чыталі любімыя вершы і выконвалі рамансы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.