Вада памылак не даруе

будьте осторожны

У сакавіку на Брэстчыне адбыліся тры няшчасныя выпадкі на вадзе. 30-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна
4 сакавіка рыбаліў і ўжываў спіртныя напоі. У 23 гадзіны сарваўся з плаціны ля Даманава, а 6 сакавіка ў 11.53 недалёка ад месца яго рыбалкі на глыбіні 10 метраў было знойдзена цела гора-рыбака.
12 сакавіка пры лоўлі рыбы на рацэ Мухавец 47-гадовы берасцеец не ўтрымаўся на беразе і апынуўся ў вадзе. Мокрая вопратка, хуткае цячэнне, алкагольнае ап’яненне не дазволілі яму выбрацца на бераг. Чарговы выпадак: 56-гадовы жыхар з Пенчына Баранавіцкага раёна 12 сакавіка быў знойдзены арандатарам возера паблізу гэтай вёскі. Дарэчы, апошні тапелец быў у вышуку з
29 снежня 2016 года. Жабінкаўская раённая арганізацыя АСВОД нагадвае, што вада можа быць не толькі крыніцай радасці і здароўя, але і крыніцай непапраўнай трагедыі. На вадаёмах трэба захоўваць асаблівую асцярожнасць і памятаць, што водная бездань не даруе памылак і неахайных адносін да сябе. У зоне рызыкі могуць апынуцца і рыбакі без выратавальных камізэлек, і аматары адпачыць на беразе са спіртным, а таксама падлеткі, якія прадастаўлены самі сабе. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Будзьце асцярожныя паблізу вады! Захоўвайце меры бяспекі пры адпачынку на вадаёмах.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.