Сезонныя абмежаванні

машина

Згодна з Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь “Аб увядзенні ў 2017 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у адносінах рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання”, з 15 сакавіка па 25 красавіка на пэўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах і іх участках уводзяцца абмежаванні нагрузак на адзіночную вось у межах ад 6 да 9 тон.
Такія абмежаванні неабходныя для забеспячэння захаванасці дарог і дарожных збудаванняў (таму што вясной праз пераўвільгатненне “дарожнага адзення” аўтатрасы з’яўляюцца безабароннымі перад цяжкімі транспартнымі нагрузкамі), а таксама бяспекі руху.
Абмежаванні не рас-паўсюджваюцца на транспарт, які перавозіць пасажыраў, жывую жывёлу, кветкі, гуманітарку, лекавыя сродкі, пошту і паштовыя грузы, збожжа, камбікармы, насенны фонд, угнаенні, небяспечныя грузы, а таксама перавозімыя ў рэфрыжаратарах, для захаванасці якіх патрабуецца спецыяльны тэмпературны і санітарна-гігіенічны рэжым; грузы з мэтай забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый ці вынікаў дарожна-транспартных здарэнняў.
Пазнаёміцца з тэкстам да-дзенай пастановы і пералікам рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, у адносінах да якіх у вясновы перыяд абмяжоўваюцца нагрузкі на восі транспартных сродкаў, можна на афіцыйным сайце Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Аддзел вагагабарытнага кантролю Транспартнай інспекцыі ў Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.