Ёсць магчымасць абследавацца

IMG_7325

На сённяшні дзень у эндаскапічным кабінеце Жабінкаўскай ЦРБ праводзяцца планавыя дыягнастычныя даследаванні страўнікава-кішачнага тракту, як з выкарыстаннем інвазіўных метадаў даследавання (гастра- і каланаскапія), так і неінвазіўных (дыхальны тэст на хелікабактар пілары). Па неабходнасці біяпсійны матэрыял, узяты пад час даследаванняў, накіроўваецца на марфалагічнае даследаванне ў Брэсцкую абласную бальніцу.
Лячэбна-дыягнастычныя даследаванні выконваюцца як у планавым парадку (выдаленне паліпаў са страўніка і кішэчніка), так і ў экстраным (спыненне страўнікава-кішачных крывацёкаў і выдаленне іншародных целаў) кругласутачна, па жыццёвых паказчыках.
Сёння нашы пацыенты маюць магчымасць прайсці абследаванне ў эндаскапічным кабінеце без чаргі і без накіравання лечачага ўрача – на платнай аснове. Кошт даследаванняў значна ніжэйшы ці супастаўны з цэнамі ў лячэбных установах вобласці і можа нязначна змяняцца ў залежнасці ад кошту расходных матэрыялаў.
Дыхальны тэст на хелікабактар пілары дазваляе з высокай дакладнасцю выяўляць наяўнасць гэтай бактэрыі ў страўніку пацыентаў, не звяртаючыся да эндаскапічнага даследавання. Пацыент усяго толькі дыхае ў трубку з рэактывам, і ў залежнасці ад інтэнсіўнасці яго афарбоўкі выносіцца заключэнне пра наяўнасць ці адсутнасць інфекцыйнага агента. Вынік даследавання дазваляе лечачаму ўрачу назначыць больш эфектыўнае лячэнне захворванняў страўнікава-кішачнага тракту і ў некаторых выпадках палепшыць стан пацыентаў з такімі захворваннямі, як анемія, дэрматыт, бранхіяльная астма.
Адміністрацыя УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.