На чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжаны шэраг пытанняў.
Любоў Селівонік, начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама далажыла пра стан рынку працы і прымаемых органамі кіравання і самакіравання мерах па забеспячэнні занятасці насельніцтва Жабінкаўскага раёна ў 2017 годзе.
Любоў Фёдараўна заўважыла: “На рынку працы ў 2016-2017 гадах дасягнута адносная раўнавага – узровень беспрацоўя знаходзіцца ў сацыяльна дапушчальных межах і складаў на 1 лютага г. г. 0,7 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. Летась, праўда, назіралася змяншэнне колькасці наймальнікаў, якія прапаноўвалі вакансіі (у 2015 годзе 88 наймальнікаў заявілі пра наяўнасць 455 іх, летась 50 працадаўцаў прапаноўвалі 360 вакансій. Адсюль і змяншэнне працаўладкаваных 136 супраць 193 у пазалеташнім годзе). Летась па дапамогу ў працаўладкаванні ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама звярнуліся 308 чалавек, з іх як беспрацоўныя зарэгістраваны 215 (у 2015 годзе было адпаведна 389 і 328).
У цэлым сітуацыя на рынку працы раёна застаецца стабільнай, структура попыту на рабочую сілу не змянілася. Рынак працы, як і раней, арыентаваны на рабочыя прафесіі, якія складаюць каля 70 % ад агульнай колькасці вакансій.
Летась сярэдняя працягласць беспрацоўя склала каля 4,5 месяца. Перыяд працаўладкавання беспрацоўных – 2,5. Захоўвалася тэндэнцыя перавышэння звальнення работнікаў над прыёмам: было прынята на працу на 193 чалавекі менш, чым звольнена.
Сёлета рынак працы будзе папаўняцца за кошт асобаў, звольненых паводле бягучасці кадраў, якія вызваляюцца ў выніку мадэрнізацыі вытворчасці і аптымізацыі колькасці работнікаў, што маюць працяглы перапынак у рабоце, а таксама выпускнікоў устаноў, якія атрымалі базавую і сярэднюю адукацыю. У гэтым годзе неабходна забяспечыць узровень рэгіструемага беспрацоўя не вышэй як 1,8 % ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. Цяпер на Жабінкаўшчыне ёсць 69 вакансій, з іх рабочых прафесій 31. Плануецца працаўладкаваць на зноўку створаныя рабочыя месцы на новых прадпрыемствах і вытворчасцях не менш як 80 чалавек”.
Па разгледжаным пытанні прынята адпаведнае рашэнне.
Другім пытаннем, якое абмяркоўвалася на прэзідыуме, была работа аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, якая праводзіцца сумесна з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па прафілактыцы правапарушэнняў і п’янства ў раёне. З дакладам выступіў начальнік штаба РАУС Дзмітрый Галаванчук.
Дзмітрый Яўгенавіч зазначыў, што летась штомесячна старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў накіроўвалася інфармацыя аб асобах, якія стаяць на прафілактычным уліку. Сёлета ўвага надаецца накіраванню грама-дзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі, асуджана ўжо 13 чалавек, яшчэ 17 асобаў, што пражываюць на тэрыторыі раёна, прайшлі першыя медыцынскія камісіі для накіравання ў ЛПП. Гэта ў асноўным раней судзімыя, нідзе не працуючыя і схільныя да здзяйснення злачынства.
З выступлення стала вядома, што цяпер на прафілактычным уліку ААПП знаходзяцца 124 чалавекі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, з іх 4 асобы ў сувязі са здзяйсненнем правапарушэнняў у адносінах да членаў сям’і.
Дзмітрый Яўгенавіч таксама адзначыў, што наступальна вядзецца работа па дэалкагалізацыі насельніцтва. У адпаведнасці з распараджэннем МУС Беларусі выяўлена 15 фактаў незаконнай рэалізацыі захоўвання і перавозкі фальсіфікаваных спіртных напояў. Было канфіскавана 33,5 літра спіртаўтрымліваючай вадкасці, 125 – брагі і 3 самагонныя апараты.
Адзначалася таксама, што двойчы на ты-дзень з ліку ўчастковых інспектараў міліцыі, супрацоўнікаў аддзела крымінальнага вышуку, групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы працуюць рэйдавыя брыгады па выяўленні фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі на Жабінкаўшчыне. Кожнай групе выдаецца план задання з указаннем канкрэтных мерапрыемстваў і адрасоў праверкі асобаў, якія раней прыцягваліся за незаконную рэалізацыю алкагольнай прадукцыі.
Па разгледжаным пытанні таксама прынята адпаведнае рашэнне, як і па ўсіх іншых, што абмяркоўваліся на прэзідыуме раённага Савета дэпутатаў.
Людміла ВОЛЬЧЫК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%