З камп’ютарам і пагрузчыкам – на “ты”

IMG_0919

У складзе № 7.1 Раман Кавальчук (на здымку) адчувае сябе паўнавартасным гаспадаром. На доўгіх стэлажах у некалькі ярусаў размешчаны паддоны з прадукцыяй камбікормавага завода. Ва ўсёй гэтай разнастайнасці скрынак, мяхоў і мяшэчкаў з загадкавымі лічбамі і літарамі Раман выдатна арыентуецца: ён ведае месцазнаходжанне кожнай, памятае, які і колькі камбікорму знаходзіцца на стэлажах. Таму, калі да расчыненых варот склада пад’язджае чарговая машына, каб загрузіць камбікорм, працаўнік аператыўна і лёгка бяжыць у глыбіню склада і хуценька вывозіць паддоны на манеўровым электрапагрузчыку. Літаральна некалькі хвілін – і машына загружана.
Рухі Рамана адточаныя і дакладныя. Здаецца, што электрапагрузчык сам сноўдае паміж стэлажамі, паднімае вілы, чапляе паддоны з каробкамі і акуратна апускае іх на зямлю. Упраўляць гэтай тэхнікай хлопец навучыўся тут, на камбікормавым заводзе. Трэці год запар ён працуе вадзіцелем электрапагрузчыка ў аддзеле рознічнага гандлю. Хаця Раман прызнаўся, што і з іншай тэхнікай ён на “ты”, а дакладней з камп’ютарам. Будучы інжынер вучыцца завочна на 5-ым курсе машынна-будаўнічага факультэта Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта.
Без пяці хвілін інжынер шчаслівы. У маладой сям’і Кавальчукоў традыцыя – прагуляцца вечарам па Жабінцы з сыночкам. У цёплыя дні Кавальчукі ездзяць на дачны ўчастак.
Ёсць у Рамана патаемнае жаданне: хочацца яму пабудаваць дом і пасадзіць побач фруктовы сад. Балазе, і сынок-памочнік расце. Няхай мары спраўджваюцца!
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.