Выратавальнікі вачамі дзяцей

МЧС2

15 сакавіка супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна.

Конкурс праводзіўся з мэтай вывучэння і прапаганды правілаў пажарнай бяспекі, рознабаковага развіцця дзяцей, папулярызацыі прафесіі пажарнага-выратавальніка, аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.

Ён уключаў у сябе 8 намінацый: малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, малая архітэктурная форма, казка, верш, апавяданне. Цікавыя і разнастайныя дзіцячыя работы не пакінулі раўнадушнымі журы, якое выявіла ў кожнай намінацыі пераможцаў і прызёраў.

Лепшыя работы будуць удзельнічаць у абласным этапе, які пройдзе на базе міжнароднага валанцёрскага цэнтра юных выратавальнікаў-пажарных у Брэсце.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*