Вясна распачала сезон суботнікаў

IMG_7229 IMG_7263 IMG_7280 IMG_7298Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
25 сакавіка ў суботніку, праведзеным на Жабінкаўшчыне, прынялі ўдзел 1537 чалавек. Выйшлі на ўборку прылеглых тэрыторый працаўнікі сямі сельгаставарыстваў, а таксама васьмі арганізацый раёна.
Праз пэўны час аграгарадок Ленінскі значна папрыгажэе. У мінулую суботу ўздоўж аўтадарогі Брэст – Масква з’явіліся 370 маладзенькіх елачак, якія пасадзілі работнікі райвыканкама. Зладжаная мужчынская каманда на чале са старшынёй Дзмітрыем МікалаевіIMG_7300чам Гарадзецкім літаральна за дзве гадзіны справілася з пастаўленай задачай.
На ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” субота была працоўнай амаль для ўсяго калектыву. Работа знайшлася кожнаму: нехта займаўся выкананнем службовых абавязкаў на сваіх працоўных месцах, рупліўцы некаторых структурных падраздзяленняў прыбіралі лісце ў парку каля стадыёна, мехмайстэрняў і кафэ, займаліся азеляненнем тэрыторыі паблізу адміністрацыйнага корпуса. Работнікі цэнтральнай раённай бальніцы (390 чалавек) прыбіралі тэрыторыю, разбівалі клумбы, рамантавалі лаўкі, вывозілі смецце.
У суботніку былі задзейнічаны і дарожнікі. Як паведаміў начальнік IMG_7325філіяла КУП “Брэстабл-дарбуд” Жабінкаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 103 Алег Мікалаевіч Марчанка, работнікі арганізацыі шчыра рупіліся ў дзвюх кропках раёна. Так, на дарозе мясцовага значэння Н-170 Ленінскі – Бусні яны насыпалі шчэбень, спатрэбілася 6 самазвалаў з прычэпамі і аўтагрэйдар. Другая брыгада ў складзе трох адзінак тэхнікі выпраўляла завышэнні дарожных збочын, а таксама засыпала ямы гравіем на дарозе Сенькавічы – Хмелева – Падлессе – Багдзюкі. Яшчэ сем работнікаў арганізацыі працавалі за межамі раёна – на Століншчыне.
У гэты суботні дзень займаліся добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі і жыхары шматкватэрных дамоў. Так, напрыклад, прыбраць двор ад смецця і непатрэбшчыны выйшлі амаль два дзясяткі жыльцоў ЖБСК
№ 18, што ў мікрараёне райбальніцы. Мама дзвюх дачушак Святлана Грыцук, прынамсі, расказала, што ў іх шматпавярхоўцы жыве нямала дружных маладых сем’яў:
– Нашы дзеці штодня забаўляюцца ў двары. Для іх створаны неблагія ўмовы – ёсць гушкалкі, арэлі, рукаходы. Зразумела, нам, бацькам, хочацца, каб дочкі-сыночкі бачылі вакол сябе чысціню і прыгажосць, таму рэгулярна, каторы год запар, выходзім на суботнікі, “падключаем” да гэтай карыснай працы і сваіх дзетак. Сёння нават надвор’е спрыяе. Адзінае засмучае – у калектыўным навядзенні чысціні прымаюць удзел не ўсе. Некаторыя “адседжваюцца” ў кватэрах. Крыўдна. Жывём разам, а прыбіраюць “асаблівыя”?
Гледзячы на актыўны рух, з граблямі выйшлі прыбраць апалую лістоту пад балконамі і некалькі жыхароў суседняга шматкватэрнага дома. Больш жадаючых навесці чысціню на прыдамовых тэрыторыях мы не заўважылі. Мо чакаюць цяплейшага надвор’я? Ці стане горад чыстым і прыгожым – залежыць ад нас, жабінкаўцаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.