Камп’ютар – забава ці пагроза?

i (1)

Глабальная камп’ютарная сетка інтэрнэт трывала ўвайшла ў наша жыццё. Знайсці любую патрэбную інфармацыю можна лёгка і хутка. Праўда, і абараніць яе ад камп’ютарных “хакераў” становіцца ўсё складаней. Так, за апошні год у вобласці неаднойчы “ўзломваліся” асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках і дабрачынныя рахункі збору сродкаў на лячэнне хворага дзіцяці.
Падлеткі і дзеці таксама з’яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэта. Яны ўсё часцей становяцца найбольш лёгкімі і даступнымі патэнцыяльнымі ахвярамі для злачынцаў. Апошнім часам у сусветным сеціве ўсё больш з’яўляецца гульняў, што вабяць юнае пакаленне. Аднак некаторыя з іх разбураюць псіхіку, носяць суіцыдальны характар. Удзельнікаў такіх гульняў мадэратары шантажыруюць і прымушаюць выконваць заданні, якія нарэшце прывядуць да суіцыду (парэзаць вены, скокнуць з даху дома, выпіць воцат, кінуцца пад колы аўтамабіля і г. д.). Калі падлетак вырашае выйсці з камп’ютарнай гульні, то яго шантажыруюць смерцю блізкіх, а таксама тым, што “знойдуць” па IP-адрасе мабільнага ўстройства.
Паважаныя бацькі!
• Вы павінны ведаць, на якіх сайтах гуляе ваша дзіця. Пажадана ўстанавіць актуальныя антывірусныя праграмы “Бацькоўскі кантроль”, каб абмежаваць доступ да непажаданых сайтаў.
• Прасіце сына (дачку) дзяліцца з вамі ўсім, што прымушае яго хвалявацца.
• Не дазваляйце дзецям доўга сядзець за камп’ютарам – гэта можа выклікаць залежнасць; правярайце дзіцячы камп’ютар на наяўнасць новых праграм.
• Растлумачце дзецям, што ў інтэрнэце нікому нельга паведамляць асабістую інфармацыю.
Гэтыя меры дазволяць супрацьстаяць камп’ютарным пагрозам і не дапусціць надзвычайных сітуацый сярод падлеткаў.
Камісія па справах непаўнагадовых райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.