Святлана БЯЛЯК.
У мінулы чацвер многія жыхары райцэнтра сталі сведкамі чарговай акцыі, якая праводзілася пад эгідай ГА “БРСМ”. Некалькі дзясяткаў старшакласнікаў з гарадскіх школ і ліцэя прынеслі ў гарадскі парк лесвіцы і ўпрыгожаныя шпакоўні. Юнакі дружна і спрытна прымацавалі новыя “кватэры” для шпакоў. Хочацца верыць, што пярнатыя высока ацэняць намаганні школьнікаў.
Першы сакратар Жабінкаўскага РК БРСМ Марыя Сянішына патлумачыла, што ў нашай краіне ў гэтыя сакавіцкя дні праходзіць моладзевая акцыя “Прылятайце ў Беларусь!”.
– Гэта своеасаблівы заклік да замежных гасцей. Беларусь – краіна гасцінная. А бязвізавы рэжым дазваляе жыхарам васьмі дзясяткаў краін наведаць Беларусь, паглядзець яе прыгажосці. Таму мы паўтараем гасцям: “Прылятайце ў Беларусь! Пабачце Беларусь! Адкрыйце для сябе Беларусь! А калі вы пабываеце тут хаця б аднойчы, вы прыедзеце сюды зноў і зноў, быццам птушкі, якія кожны раз вяртаюцца з-за мора ў цёплы, гасцінны і ўтульны дом”.
Дарэчы, да гэтай акцыі далучыліся таксама вучні Ленінскай, Хмелеўскай, Крыўлянскай, Маціевіцкай школ. Зробленыя рукамі падлеткаў і арыгінальна аформленыя шпакоўні, безумоўна, упрыгожаць горад і раён, а таксама будуць карысныя прыродзе.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%