Вопросы социально-экономической направленности рассотрели на заседании райиполкома

Вопросы социально-экономической направленности рассотрели на заседании райиполкома

На апошнім пасяджэнні выканкама было разгледжана 15 пытанняў рознай сацыяльна-эканамічнай накіраванасці. Старшыня райвыканкама М.В.Токар, прапаноўваючы абмеркаваць, як ідзе падрыхтоўка да веснавых палявых работ у сельгаспрадпрыемствах, адзначыў, што на сённяшні дзень гэта самая актуальная задача для аграрыяў. Важна прааналізаваць усе нюансы, і менавіта цяпер, калі зіма як бы дае шанц падцягнуць, як кажуць, усе хвасты. А скіраваць увагу патрэбна і на падрыхтоўку тэхнікі, і на насенны матэрыял… Да прыкладу, Мікалай Васільевіч, катэгарычна адхіліў спробы сеяць зерневыя насеннем трэцяй рэпрадукцыі (у СВК “Надзея-АГРА” планавалі 34 тоны яравой пшаніцы засеяць гэтай рэпрадукцыяй). Вядома, якіх вынікаў чакаць ад такой агратэхнікі. Недасягальнымі пры падобнай гаспадарлівасці будуць і лічбы, на якія неабходна земляробам раёна выйсці ў 2011 годзе.
Другі аспект, ад якога залежыць поспех пасяўной кампаніі — якасна падрыхтаваная тэхніка. Не паўсюдна яшчэ яна гатовая да выхаду ў поле. Выканкам прызнаў недастатковай работу інжынерных службаў СВК “Надзея-АГРА”, “Вазнясенскі”, “Рагазнянскі”, “Шпіталі” і ПУАП “Азяты”.
Амаль усе сельгаспрадпрыемствы адчуваюць патрэбу ў механізатарскіх кадрах. За чатыры гады іх зменшылася амаль на 50 чалавек. Насцярожвае і той факт, што летась 17 трактарыстаў-машыністаў з гаспадарак раёна былі пазбаўлены правоў на кіраванне тэхнікай, у СВК “Маціевічы” і ПУАП “Азяты” па чатыры чалавекі. Вядома, усё гэта таксама ўплывае, што энерганасычаная тэхніка працуе ў сельгаспрадпрыемствах не на поўную моц. Правесці веснавую сяўбу неабходна ў аптымальныя тэрміны за дзесяць дзён. Гэта будзе магчымым толькі пры рабоце энерганасычаных трактароў у дзве змены. Дзённая выпрацоўка на адзін агрэгат павінна складаць не менш, чым 37 гектараў, што рэальна. Акажуць дапамогу вяскоўцам у перыяд пасяўной кампаніі арганізацыі раёна: выдзеляць недастаючую тэхніку і механізатарскія кадры.
Не абмінулі ўвагай на пасяджэнні выканкама пытанне вырошчвання “другога хлеба”. Здаецца, беларуская бульба будзе вяртацца на ранейшыя пазіцыі, прычым, гэтая праблема ўзнімаецца на ўзроўні рэспублікі. А што датычыцца нашага раёна, значна пашырацца плошчы пад ёй. З адведзеных пад бульбу 225 гектараў па сто пасадзяць СВК “Хмелева” і “Арэпічы”. Менавіта гэтыя дзве гаспадаркі ўвайшлі ў Праграму развіцця бульбаводства, разлічаную на 2011 — 2015 гады. У “Хмелеве” ўжо пабудавана бульбасховішча, з’явіцца яно і ў “Арэпічах”. Для забеспячэння інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання гэтай культуры будзе закупацца спецыяльная тэхніка, сродкі догляду за раслінамі. Словам, будзе адраджацца і ў нас бульбаводства, толькі ўжо на сучаснай аснове.
Старшыня райвыканкама даў таксама даручэнне кіраўнікам гаспадарак паклапаціцца пра вяскоўцаў, не пакінуць іх сам-насам з праблемай пасадкі “сотак”.
Блокам разглядаліся пытанні аб выкананні ў раёне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці прафілактыкі правапарушэнняў”, а таксама мерапрыемстваў ва ўхіленні правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, інфармацыйная запіска райпракуратуры “Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі Жабінкаўскга раёна ў 2010 годзе”. Аналіз стану злачыннасці ў раёне сведчыць, што летась павялічылася колькасць зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх лініях служб. Як паведаміла намеснік пракурора раёна А.М.Сідарук і ў гэтым годзе сітуацыя не радуе. Студзень даў рост у параўнанні з леташнім месяцам ад 9 да 13 выпадкаў. Якое выйсце? Актывізаваць прафілактычную работу і ў працоўных калектывах, і сярод падлеткаў, удасканальваць дзейнасць грамадскіх фарміраванняў.
На пасяджэнні выканкама былі падведзены вынікі штогадовага раённага агляду конкурсу на лепшую арганізацыю работы ў ахове працы ў 2010 годзе. Пераможцамі прызнаны сярод арганізацый прамысловай вытворчасці ААТ “Камбікормавы завод” у невытворчай сферы — УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” і сярод сельгасарганізацый — СВК “Надзея-АГРА”. З раённага бюджэту ім будзе ўручана прэмія ў 10 базавых велічыняў кожнаму калектыву. Зацверджаны мерапрыемствы паляпшэння ўмоў і аховы працы на 2011-2015 гады.
Разгледжана, як выкананы раённыя мерапрыемствы ў навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2010 годзе. Прызнаны пераможцам ва ўнутрыгарадскім аглядзе калектыў Жабінкаўскай ПМК-10. Яму будзе ўручана Ганаровая грамата райвыканкама. На пасяджэнні зацверджаны мерапрыемствы ў эстэтызацыі, добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану г.Жабінка і сельскіх населеных пунктаў на 2011 год. У красавіку вырашана правесці месячнік добраўпарадкавання, азелянення і паляпшэння санітарнага стану населеных пунктаў раёна.
Па ўсіх абмяркоўваемых пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top