Ці ёсць скаргі на набыты тавар?

возврат товаров

Штогод 15 сакавіка міжнародная грамадскасць адзначае Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам “Спажывецкія правы ў лічбавую эпоху”.
Летась у мясцовыя органы кіравання вобласці паступіла больш як 1700 зваротаў грамадзян аб абароне правоў спажыўцоў. Паводле разгледжаных зваротаў і праверак вынесены 52 прадпісанні на спыненне парушэнняў правоў спажыўцоў, складзена 148 пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Найбольшая колькасць зваротаў (1106) паступіла ў аддзелы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, астатнія датычыліся гандлю, грамадскага харчаванння і паслуг: пра парушэнне тэрмінаў перадачы папярэдне аплачанага тавару; пра набыццё праз інтэрнэт-магазіны, паводле ўзораў; аб якасці рэалізуемага тавару, у тым ліку продаж яго пасля тэрміну рэалізацыі; аб адсутнасці неабходнай інфармацыі пра тавар, а калі ёсць, то часам непраўдзівая і інш.
Дарэчы, з мэтай інфармавання грама-дзян на сайце Брэсцкага аблвыканкама ў падраздзеле “Абарона правоў спажыўцоў” раздзела “Эканоміка” арганізавана пастаяннае інфармацыйнае напаўненне электроннага рэсурса актуальнай інфармацыяй аб асноўных правах спажыўцоў, пра тое, як правільна ўручыць прэтэнзію прадаўцу, іх узоры. Там можна знайсці таксама інфармацыю аб гарантыйных тэрмінах на тавар, аб арганізацыях, якія ажыццяўляюць экспертызу якасці тавараў, а таксама адказы на найбольш актуальныя пытанні аб абароне правоў спажыўцоў.
Вадзім УГЛЯНЕЦ, намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.