Як нарыхтоўваць

заготовка

У адпаведнасці з ч. 6 арт. 45 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года “Аб раслінным свеце” нарыхтоўка драўняных сокаў, дзікарослых раслін і (ці) іх частак, збор пупышак, лісця, галін, кары дрэў, вярбовага прута, трыснягу, імху забараняецца:
у населеных пунктах;
у дэндралагічных парках, батанічных садах;
у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, тыповых і рэдкіх біятопах;
у межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акруг санітарнай аховы курортаў;
у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
Сок нельга спускаць яшчэ ў прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.
За невыкананне ч. 6 арт. 45 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” адпаведна п. 1 арт. 15.26 (парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору ці закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін ці іх частак) Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” прадугледжаны штраф да 20-ці базавых велічыняў.
Сяргей ШЫК, начальнік Жабінкаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.