Пакуль няма “КваКваПарка”, паплаваем у “Лебядзіным”

Пакуль няма “КваКваПарка”, паплаваем у “Лебядзіным”

Данііл Данілюк

Анатоль РОСТАЎ.

У гэты сакавіцкі дзень было тлумна ў першай гарадской: нечакана ў школу наведаліся старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко. Разам з дырэктарам навучальнай установы Міхаілам Савянковым яны выканалі прыемную місію – уручылі вучню 4 “Б” класа Даніілу Данілюку сертыфікат на дзесяць запрашэнняў у сталічны аквапарк “Лебядзіны” ад імя міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі.
– Мы бярэм на заметку арыгінальныя ідэі і цікавых людзей, – заўважыў пры гэтым кіраўнік раёна, – прыемна, што талентаў у нас шмат і сярод іх многа вось такіх маладых.
Гэты запамінальны момант меў сваю перадгісторыю.
Як вядома, яшчэ напрыканцы студзеня ў час візіту міністра адукацыі кваквапаркна Брэстчыну, Ігар Васільевіч пабываў у СШ № 1 горада Жабінка. Наведваючы розныя аб’яднанні па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, што ладзяцца ў шосты навучальны дзень, ён трапіў на раённую канферэнцыю “З навукай у будучыню”, якая праводзілася сярод вучняў 3-4 класаў школ Жабінкаўшчыны. Так склалася, што ў той самы момант, калі Ігар Карпенка ўвайшоў у памяшканне, сваю работу “Будучыня майго горада” дэманстраваў Данік. Ён паказаў запамінальныя мясціны Жабінкі, якія вылучаюць наш горад з шэрагу іншых. Юны даследчык прапаноўваў, як гораду-спадарожніку абзавесціся незвычайным аб’ектам. А менавіта, пабудаваць на ўзбярэжжы Мухаўца аквапарк у выглядзе вялікай жабы і назваць яго “КваКваПарк”.
Жыццё ды кнігі Жуля Верна неаднойчы пацвярджалі: нават самыя фантастычныя мары неўзабаве ператвараюцца ў быль. Усё ж нездарма гэты год прысвечаны навуцы, а яна бывае магутней за самую незвычайную казку…
Асаблівую ўдзячнасць юны навуковец выказвае сваёй настаўніцы Наталіі Расціславаўне Бабровай і матулі Вользе Генадзьеўне, чые дапамога і парады былі неацэннымі пры стварэнні праекта.
У выніку бліскучая прэзентацыя зацікавіла міністра. Госць даведаўся, што дакладчык – які зусім не “плавае” ля дошкі, бо мае разуменне і добра карыстаецца сучаснымі медыйнымі прыстасаваннямі, – пакуль ніколі не бываў у мінскім аквапарку “Лебядзіны”. Тады й прапанаваў хлопчыку з яго мамай наведаць гэтае відовішчнае месца. І вось абяцанне сваё Ігар Васільевіч стрымаў, прычым даслаў білеты-запрашэнні яшчэ на васьмярых Данікавых сяброў, якіх той пажадае ўзяць з сабой у падарожжа.
На здымках: юны даследчык Данііл Данілюк і малюнак ягонага “КваКваПарка”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro