15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

День Конституции
Гарант годнасці і свабоднага развіцця асобы

Канстытуцыя Беларусі, прынятая 15 сакавіка 1994 года, куды двойчы ўносіліся змяненні і дапаўненні, з’яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы, вызначае статус асобы, у ёй адлюстраваны прававыя прынцыпы, замацаваныя ў найважнейшых міжнародных дакументах. Дарэчы, гісторыя дзяржавы налічвае пяць Канстытуцый: 1919-га, 1927-га, 1937-га, 1978-га і 1994-га гадоў. Гэты дакумент устанавіў адказнасць дзяржавы за стварэнне ўмоў для годнага і свабоднага развіцця асобы.
Канстытуцыя гарантуе людзям права на працу, як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека ў адпаведнасці з яго пры-значэннем і здольнасцямі, права на ахову здароўя, а таксама бясплатную агульнасярэднюю і прафесійна-тэхнічную адукацыі, сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыі даступныя для ўсіх, але ў адпаведнасці са здольнасцямі.
Грамадзянам краіны гарантуецца таксама права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку інваліднасці і па іншых прычынах. Дзяржава праяўляе клопат аб ветэранах вайны і працы, а таксама аб асобах, якія страцілі здароўе пры абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў.
Лічу, што права кожнага чалавека на жыллё з’яўляецца адным з важнейшых. Яно забяспечваецца развіццём дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду, дзеяннямі саміх людзей у набыцці кватэры ці дома. Грамадзяне, якім патрэбна сацыяльная абарона, атрымліваюць жыллё ад дзяржавы бясплатна ці па даступным для іх кошце ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Цяпер у нашым раёне нямала робіцца для таго, каб вырашалася гэтая праблема. За мінулую пяцігодку (2011-2015 гады) на Жабінкаўшчыне пабудавана 72,6 тысячы метраў квадратных жылля, у тым ліку 45,7 тысячы метраў квадратных узведзена індывідуальнымі забудоўшчыкамі. Свае жыллёвыя ўмовы палепшылі 700 сем’яў.
Летась здадзена ў эксплуатацыю больш як 14 тысяч квадратных метраў жылля. Быў пабудаваны першы ў раёне дом сямейнага тыпу. З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі палепшылі свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва кватэр 18 шматдзетных сем’яў, атрымалі сацыяльнае жыллё двое дзяцей-сірот і дзве сям’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Сёлета кіраўніцтва раёна вырашае пытанне крэдытавання 25 шматдзетных сем’яў на будаўніцтва жылля ў доме па вуліцы Францыска Скарыны. На кантроль узята будаўніцтва сацыяльнага жылога дома за кошт кітайскіх крэдытаў, што дазволіць забяспечыць жылой плошчай 36 дзяцей-сірот і чатыры сям’і, дзе гадуецца дзіця-інвалід.
Возьмем другі прыклад – права на ахову здароўя. У нашым раёне на 10 тысяч насельніцтва вырасла забяспечанасць урачамі з 23,9 у 2015 годзе да 27,4 летась. У нас стопрацэнтная ўкамплектаванасць стаматолагамі сельскіх амбулаторый. З году ў год паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя. На капітальны і бягучы рамонт за апошнія тры гады зрасходавана больш як 5 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. Праводзіцца сістэмная работа па закупцы новага медыцынскага абсталявання і планавай замене састарэлага. У 2015 годзе, напрыклад, набылі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх і стаматалагічны комплекс, летась аўтамабіль хуткай дапамогі, ультрагукавыя ўстаноўкі. Укаранёны новыя методыкі дыягностыкі і лячэння. Усё гэта дазволіла скараціць узровень агульнай смяротнасці ў раёне на 13,5 % у параўнанні з 2012 годам.
Паводле Асноўнага Закона краіны на Жабінкаўшчыне пастаянна забяспечваюцца і іншыя правы грамадзян. У заключэнне хачу адзначыць, што Дзень Канстытуцыі – гэта не проста афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі, можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных, сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў нашай краіне.
Анатоль ШАЛТАНЮК, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*