Дарагія і мілыя жанчыны!Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём жанчын!
Гэтае веснавое свята – прызнанне ў каханні і павазе да цудоўнай паловы чалавецтва.Нашы жанчыны прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх сферах дзейнасці – у палітыцы, фінансавай сферы, ахове здароўя, навуцы, спорце і культуры. Тут праяўляюцца вашы лепшыя рысы: адказнасць, працавітасць, мэтанакіраванасць, чуласць і дабрыня. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва жанчыны зберагаюць утульнасць дамашняга агменю, ствараюць гармонію сямейных узаемаадносін, натхняюць на працоўныя здзяйсненні.Мілыя жанчыны! Дзякуй за тое, што ў нас ёсць вы – любячыя і любімыя. Няхай увага і клопат родных, блізкіх людзей заўсёды падтрымліваюць вас на жыццёвым шляху.Добрага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, веры ў свае сілы і спаўнення ўсіх жаданняў.
Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%