Свята 8 Сакавіка – прызнанне ў вялікай павазе жанчыне, якая шмат у чым падобная на Вясну – сваёй прыроднай дабрынёй, непаўторнасцю і пяшчотай… Водарам каляровых кветак, цёплымі ўсмешкамі ды падарункамі для матуль, дачок, і закаханых напоўнены гэты сакавіцкі дзень, самае пяшчотнае свята. Такое яно і для сям‘і Дошчыкаў. Індывідуальныя прад-прымальнікі Святлана і Дзмітрый змаглі захаваць цеплыню, павагу, ласку, паразуменне і шчырасць ва ўзаемаадносінах. У любові і пяшчоце гадуюць у пабудаваным па ўласным праекце прыгожым і ўтульным доме сваіх дзетак – сына Ігара і дачушку Вікторыю. Святлана як пяшчотная маці, любіць і галубіць дзетак, падтрымлівае іх ва ўсіх пачынаннях клапоціцца пра тое, каб яны былі прыгожа апрануты, развіваліся і выраслі добрымі людзьмі .
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%