У сувязі з пачаткам нерасту рыб у рыбалоўных угоддзях вобласці, Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўстаноўлена:
– забарона на лоўлю шчупака на Брэстчыне з 1 сакавіка і да 15 красавіка;
– з 20 сакавіка па 18 мая – на лоўлю рыбы ўсялякіх відаў у рыбалоўных угоддзях;
– на судака з 15 красавіка да 30 мая;
– на сома звычайнага дзейнічае з 1 лістапада па 31 сакавіка, з 20 сакавіка па 18 мая і з 19 мая па 20 ліпеня.
За незаконную лоўлю рыбы рыбаловы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь. Паводле яго прадугледжваецца штраф ад 20 (460 руб.) да 50 базавых велічынь (111,5 руб.). За кожную незаконна здабытую ў перыяд забароны асобіну давядзецца заплаціць трохкратную таксу ў якасці кампенсацыі шкоды, нанесенай прыродзе. Калі агульны памер шкоды перавышае 100 базавых велічынь, то ў адносінах да парушальніка можа быць узбуджана крымінальная справа.
У перыяд нерасту рыбаловам дазваляецца рыбаліць, выкарыстоўваючы адну вуду з адным кручком ці з адным спінінгам у светлы час сутак без заходу ў ваду, але шчупака, судака ці сома трэба выпускаць у ваду.
Інспекцыя жывёльнага і расліннага свету спадзяецца на экалагічную культуру грамадзян і цывілізаваны падыход да прыродакарыстання. Усіх неабыякавых да праблем роднай прыроды грамадзян просім інфармаваць пра заўважаныя парушэнні на кругласутачны тэлефон дзяжурнай службы ў Брэсце (80162)20-70-00.
Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%