На рацэ Мухавец адбыўся адкрыты турнір па лоўлі рыбы з лёду. Арганізатар яго – мадэратар інтэрнэт-групы “Жабінка фішын-клаб” Яўген Царук.
Паспаборнічаць выказалі жаданне амаль тры дзясяткі заядлых рыбаловаў.
У той дзень рыбка трапіла на кручок толькі ў дзевяці з удзельнікаў турніру. Найбольш пашанцавала Раману Навумуку – яго ўлоў “пацягнуў” на 780 грамаў, што дало магчымасць рыбаку стаць пераможцам турніру. На другім месцы аказаўся Арцём Мелянтовіч, на трэцім – Сяргей Грэцкі. Самыя лёгкія рыбкі – па 10 грамаў – папаліся на вуды Ігара Канючкі і Алега Гумянкі. Ды, мабыць, важны не столькі ўлоў, колькі выдатны настрой і спартыўны азарт.
Фота Яўгена ЦАРУКА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%