16 сакавіка ў 8.30 ва УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” адбудзецца акцыя “Бязвыплатнае донарства пачынаецца з мяне”.
ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БУДУЧАМУ ДОНАРУ?
Да выканання донарскай функцыі дапускаюцца грамадзяне Беларусі і замежныя, якія маюць прапіску ці рэгістрацыю не менш за 6 месяцаў у Жабінкаўскім раёне ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. ПРЫ САБЕ ІМ ТРЭБА МЕЦЬ: пашпарт, ваенны білет, адзін фотаздымак на дакумент; даведку пра стан здароўя (тэрапеўт, жанчынам – гінеколаг, звесткі аб прышчэпках, флюараграфію – адзін раз у год, аналіз мачы – адзін раз у год) можна атрымаць заранёў. Звяртацца трэба ў рэгістратуру паліклінікі.
Напярэдадні кровадачы донару за двое сутак забаронена піць любы алкаголь, з раніцы ў дзень здачы крыві не курыць. З вечара і раніцай не прымаць у ежу тлустага, малочнага, смажанага, вэнджанага, уключыць у сваё меню больш вадкасці (салодкі чай, сокі, вада і інш.), агародніны і фруктаў, посных кашаў, нятлустага адварнога мяса, рыбы.
Быць бязвыплатным донарам – значыць быць карысным грамадству і самому сабе.
Кантактныя тэлефоны: 2-18-17, 2-48-00.
Усім жадаючым просьба звяртацца па медыцынскую даведку да 15 сакавіка г. г. у рэгістратуру паліклінікі.
Анатоль ЛАЎРУКЕВІЧ, галоўны ўрач райбальніцы.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%