Каб вясной душа спявала

Каб вясной душа спявала

ПілінкевічДырэктар Крыўлянскага сельскага
Дома культуры Ганна Пілінкевіч
пра шчасце, каханне і ідэалы

– У чым для вас заключаецца шчасце?
– У здароўі блізкіх і родных, а яшчэ шчасце – гэта мір ва ўсім свеце.
– Ваш ідэал жанчыны і мужчыны?
– Любая жанчына павінна для кагосьці быць ідэалам. Для мяне ідэал – мая мама, якая вырасціла нас, дзесяцярых дзяцей. Ідэальныя мужчыны для мяне – гэта муж і сын.
– Без чаго вы не змаглі б жыць?
– Без паветра (смяецца). А калі сур’ёзна, то без падтрымкі родных і блізкіх мне людзей.
– На што вам не шкада траціць грошы?
– На сябе любімую, але ў наш час іх так “шмат”, што не ведаеш, на што не шкада расходаваць.
– Што самае цікавае ў вашай працы?
– Усё, пачынаючы з зарплаты… А калі сур’ёзна, працаваць з людзьмі і для людзей заўжды цікава.
– Што вы хацелі б змяніць у сабе?
– Вярнуць маладосць.
– Дзе вы будзеце на 8 Сакавіка?
– Калі ў людзей звычайных свята, у работнікаў культуры – будзень, працуем, ствараем цудоўны настрой. Непасрэдна 8 Сакавіка будзем праводзіць святочны “агеньчык” у Крыўлянах.
– Што пажадаеце прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва напярэдадні Жаночага дня?
– Як удзельніца міні-тэатра гумару і песні Крыўлянскага СДК жадаю ім, каб вясной душа спявала. А яшчэ казачнага настрою, сямейнай стабільнасці, дабрабыту, яркіх уражанняў, шчаслівых усмешак, а самае галоўнае – здароўя ўсім і вечнай вясны ў душы.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*