Почтили защитников Отечества

Почтили защитников Отечества

Абарона сваёй Радзімы — святы абавязак кожнага сапраўднага мужчыны. А таму свята абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл нашай краіны да сённяшняга дня не страчвае актуальнасці. У Жабінцы з нагоды яго прайшлі святочныя мерапрыемствы. У іх прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Васільевіч Мартысюк, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў. Яны ўсклалі вянкі да помніка загінулым воінам  і партызанам.
Затым ў кінатэатры “Юбілейны” адбыўся ўрачысты сход. Да ўдзельнікаў урачыстасці з  прывітальным словам звярнуўся старшыня Жабінкаўскага райсавета С.Мартысюк.
Ваенны камісар раёна падпалкоўнік А.Юруць нагадаў  аб подзвігу беларускага народа ў час Вялікай Айчаннай вайне, аб памяці пра загінулых ў Афганістане, спыніўся на сучасным становішчы ў беларускай арміі, заклікаў кожнага сумленнага хлопца выканаць свой святы абавязак перад народам.
Ад моладзі Жабінкаўшчыны выступіў Мікалай Лугаўскі, першы сакратар РКГА “БРСМ”, і выказаў словы павагі і падзякі ўсім абаронцам краіны. Да свята быў прымеркаваны прыём школьнікаў у шэрагі моладзевай арганізацыі. Білеты сябра ГА “БРСМ” уручылі С.В.Мартысюк і А.І.Юруць. Пасля сходу ўсе прысутныя паглядзелі ваенную драму “Ціхая застава”.
В.ДАРАЖЭНКАВА.
На здымку: С.В. Мартысюк, А.І.Юруць, М.В.Лугаўскі са школьнікамі — новымі членам БРСМ.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top