новостиПытанні былі разнастайныя…

Аднак тычыліся яны галоўных нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных адносін. Менавіта вакол іх вялася гаворка медыкаў з прававым інспектарам працы абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя Сяргеем Пасталюком, які нядаўна праводзіў прыём грамадзян у ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ”. На сустрэчы прысутнічалі таксама кіраўнік установы Надзея Шосцік і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская. Сярод найбольш актуальных пытанняў, на якія дадзена прававое тлумачэнне, – парадак і ўмовы назначэння пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі; прадастаўленне адгулаў бязвыплатным донарам за здачу крыві; парадак вызвалення ад падатку на ўтрыманства; захаванне за работнікам зарплаты ў выпадку яго адсутнасці на працы па ўважлівай прычыне.

“Жыву, люблю, вышываю”

Пад такою назваю з 1 сакавіка ў Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачала працаваць персанальная выстава вышываных карцін жыхаркі райцэнтра Ларысы Панасюк, якая налічвае 17 работ. Тэматыка іх розная. На адной цвіце яблыневы сад, на іншых – незнаёмка з загадкавым поглядам ці красуецца снежны барс, яшчэ на адной – вясковая раніца. Усе карціны вышыты крыжыкам. Спяшайцеся ў музей, каб атрымаць асалоду ад рукатворнай прыгажосці. Выстава будзе працаваць да 1 красавіка.

Дзень бяспекі

Больш за іншых небяспецы ў надзвычайных сітуацыях падвяргаюцца дзеці. Для фарміравання культуры бяспекі ў падрастаючага пакалення з 1 па 17 сакавіка на тэрыторыі нашага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Яна адбудзецца ў агульнаадукацыйных установах Жабінкі і раёна з абавязковай адпрацоўкай плана эвакуацыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.