Юнакі ДЮСШ Жабінкі прысвяцілі абаронцам Айчыны свае сустрэчы ў боксе ў двух міжнародных турнірах.
Яны адбыліся адначасова ў Брэсце і Салігорску. У шахцёрскай сталіцы прынялі ўдзел юнакі 1997 — 1998 гадоў нараджэння. Першыя месцы занялі Рома Ліхван (Маціевічы) і Сярожа Дзятлаў (СШ №3), трэцяе — у Дзімы Цыбулі (СШ №2).
Юнакі 1995 — 1996 гадоў нараджэння выступалі ў Брэсце. Горад над Бугам сабраў баксёраў з Гродзенскай, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай абласцей, а таксама з Масквы, Смаленска, Роўна (Украіна).
У паўфінале (вагавая катэгорыя 48 кг) лёс звёў нашага Ваню Цыбулю з двухкратным пераможцам вобласці Міхаілам Бахаравым. Хаця Ваня і прайграў, але заняў трэцяе месца. Ён узнагароджаны граматай і медалём.
В.БАРБОЛІН, прадстаўнік каманды.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.