“Усё пачынаецца з кахання”

молодожены

Маладых людзей у загс прыводзіць каханне і жаданне жыць разам. Нявеста – 24-гадовая Аляксандра Клецка ў бялюткай шлюбнай сукенцы – і яе жаніх – на два гады старэйшы Мікалай Кавальчук – здавалася, свяціліся ад шчасця.
– Паважаныя Мікалай і Аляксандра! – звярнулася да маладажонаў начальнік Жабінкаўскага загса Галіна Аксюцік. – Сёння дзень нараджэння вашай сям’і. Віншую вас з гэтай прыемнай падзеяй і хачу пажадаць, каб паміж вамі панавалі павага, узаемаразуменне і каханне, якое дапаможа вам прайсці па жыцці годна. Пастарайцеся захаваць свае пачуцці назаўсёды. Не засмечвайце сэрца непатрэбнымі крыўдамі, рэўнасцю. Памятайце: каханне – кволая кветка. І паліваць яе трэба пяшчотай, дабрынёй сэрца, радасцю. Жыццё без любові губляе сэнс. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час вы зноў з добрымі навінамі наведаеце наш загс.
На цырымоніі заключэння шлюбу прысутнічала таксама загадчык сектара прававой работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага абл-
выканкама Наталля Варатнікова.
– Мне выпаў гонар павіншаваць вас з нараджэннем вашай сям’і, – гаварыла шчаслівым жаніху і нявесце Наталля Мікалаеўна. – 14 лютага – дзень заключэння вашага шлюбу – запомніцца на ўсё жыццё яшчэ і тым, што вы аказаліся ўдзельнікамі акцыі “Усё пачынаецца з кахання”, прысвечанай 100-гадоваму юбілею органаў загса нашай краіны. Дазвольце ўручыць вам з гэтай нагоды першы і галоўны дакумент сям’і – пасведчанне аб заключэнні шлюбу і яшчэ – Кодэкс аб шлюбе і сям’і. Няхай да іх далучаюцца пасведчанні аб нараджэнні дзетак – нашага галоўнага багацця.
Пажадаем маладой пары дажыць да залатога вяселля ў радасці і пяшчоце, атачэнні дзяцей, унукаў і праўнукаў!
На здымку: Мікалай Кавальчук і Аляксандра Клецка.

 
У мінулую суботу вясельны марш гучаў для дзвюх закаханых пар. У гэты дзень абвясцілі аб нараджэнні сваіх сем’яў маладажоны Яўген Новікаў з Дар’яй Лосевай і Эдуард Клецка з Марынай Крупко. Пажадаем ім шчасця, кахання і ўзаемапавагі на доўгія гады. Горка маладым! Фота Святланы БЯЛЯК.

IMG_4886IMG_4862

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*