«Мы малюем Савушкавы»

«Мы малюем Савушкавы»

Лобік Дулевич

Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота аўтара.

ПЕРАМОЖЦЫ творчага конкурсу сярод дзяцей працаўнікоў – сяброў прафсаюзаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Жабінкаўшчыны атрымалі з рук старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны Калыбскай заслужаныя ўзнагароды за ўдзел у конкурсе маленькіх мастакоў “Мы малюем “Савушкавы”.
– Творчае спаборніцтва, – нагадала Ніна Уладзіміраўна, – было прымеркавана да юбілею прадпрыемства, што святкаваўся напрыканцы мінулага года. Ад нашага раёна ў конкурсе ўдзельнічалі галіновыя прафсаюзы работнікаў адукацыі і навукі, аграпрамысловага комплексу, культуры, дзяржаўных устаноў, іншыя. У выніку ў ім прынялі ўдзел амаль 30 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.
У конкурсе, прысвечаным 40-годдзю ААТ “Савушкавы прадукт”, прапанаваў паказаць сваю творчасць старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Яго зацікавілі і кранулі разнастайныя творы юных мастакоў. Было вырашана ўсе без выключэння малюнкі пакласці ў адмысловы гожы канверт, створаны ў Жабінкаўскім раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і накіраваць іх у падарунак прадпрыемству-юбіляру. Магчыма, з часам яны цалкам або часткова ўпрыгожаць прадукцыю, якая з’яўляецца на айчынных і замежных паліцах пад лагатыпам “Савушкавага прадукта”.
Пераможцамі спаборніцтва (а вызначаліся яны ў дзвюх узроставых катэгорыях) сталі прадстаўніцы першай і трэцяй гарадскіх школ: Соф’я Лобік – аўтар малюнка “Піце, дзеці, малако”, чыя матуля працуе ў ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, і Лізавета Дулевіч са сваім мастацкім творам “Мы разам” (маці дзяўчынкі Марына Мікалаеўна працуе ў гарадскім Доме культуры).
Віншуем пераможцаў і іх бацькоў з адзнакай “выдатна” за натхненне і фантазію, якія паспрыялі поспеху, ды цудоўную творчасць маленькіх таленавітых рук!
На здымках: пераможцы конкурсу Соф’я ЛОБІК і Лізавета ДУЛЕВІЧ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro