Вясна праверыць гатоўнасць тэхнікі

Вясна праверыць гатоўнасць тэхнікі

_DSC4737

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Зямля яшчэ шчыльна пакрыта снегам, аднак не паспеем азірнуцца, як па ўсёй краіне пачнуцца палявыя работы. Лёс будучага ўраджаю ў многім вызначае высокавытворчая тэхніка. Аднак ці будзе яна да вясны на колах? Клапаціцца аб гэтым на мехдвары пачалі яшчэ ў лістападзе-снежні.
– У пасяўную 2017 года ў нашай гаспадарцы плануецца задзейнічаць 30 трактароў, – расказвае загадчык мехмайстэрні ААТ “Маціевічы” Сяргей Мікалаевіч Пешка. – Яшчэ ў снежні быў складзены план іх рамонту, работы вядуцца ў асноўным сваімі сіламі. Толькі ў асабліва складаных выпадках даводзілася звяртацца да высакакласных спецыялістаў.
Сяргей Пешка пачынае пералічваць: найбольш грашовых сродкаў спатрэбілася на рамонт АКШ-7,2, трактароў 12-21 і МТЗ-80, а таксама МАЗа і сеялкі.
Так, напрыклад, рухавік да энерганасычанага трактара 12-21
“рэаніміравалі” спецыялісты з Бярозаўскага рухавікова-рамонтнага завода, а каробку давялося адправіць да наладчыкаў у Івацэвічы. Застаецца толькі забраць і ўстанавіць на трактар падрыхтаваныя запчасткі.
У другога “жалезнага каня” – трактара МТЗ-82 – “барахліць” счапленне, патрабуе замены выціскны падшыпнік. А ў магутнага асілка
МАЗа, які “сумуе” ў мехмайстэрні, трэба рамантаваць кузаў, замяніць рысоры. Каб паставіць іх на лінейку гатоўнасці, запэўнівае загадчык мехмайстэрні, спатрэбіцца некалькі дзён.
А яшчэ трэба падрыхтаваць 8-корпусны абаротны плуг да “Джон Дзіра”, бураковую сеялку, АКШ, раскідвальнік мінеральных угнаенняў… Асноўны стрымліваючы фактар – недахоп наяўных грошай. У такой няпростай фінансавай сітуацыі праблемы вырашаць будуць па меры іх паступлення – рамантаваць тое, што спатрэбіцца ў першую чаргу – гноераскідвальнікі, агрэгаты па ўнясенні мінеральных угнаенняў, глебаапрацоўчы прычапны інвентар, сеялкі і г. д.
У ААТ “Маціевічы” не апускаюць рукі, пастараюцца правесці рамонтныя работы ў сціслыя тэрміны, каб ужо ў пачатку сакавіка можна было выйсці ў поле. Апошняе слова – за надвор’ем. Вясна праверыць гатоўнасць тэхнікі.
На здымку: Алег Дзенісовіч рыхтуе сеялку.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro