За поспехі ў банкаўскай сферы

За поспехі ў банкаўскай сферы

Беларусбанк ЖабинкаАнатоль БЕНЗЯРУК.
Фота Святланы БЯЛЯК. 

Дзейнасць супрацоўнікаў Цэнтра банкаўскіх паслуг № 109 філіяла № 100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Жабінка адзначана на абласным узроўні дыпломам І ступені. 

ГЭТА ЎЖО ДАЛЁКА не першае ўганараванне падобнага кшталту. Прынамсі, у 2009, 2010 і 2012 гадах работнікі банкаўскай сферы Жабінкаўшчыны ўвогуле прызнаваліся найлепшымі ў краіне, яшчэ тройчы вялікі поспех ЦБП № 109, размешчанага ў Жабінцы, адзначаўся на абласным узроўні. Паспяховымі сталі 2013, 2015 гады, і вось нядаўна ў горадзе над Бугам у чарговы раз падведзены мінулагоднія вынікі і жабінкаўцы зноў уганараваны як лепшыя сярод банкаўскіх устаноў Брэстчыны.
Пры гэтым была адзначана паспяховая праца не толькі Цэнтра банкаўскіх паслуг у цэлым, але й асобных яго супрацоўнікаў. Так, на Дошку гонару Брэсцкага абласнога ўпраўлення “Беларусбанка” занесена імя загадчыка сектара інфарматызацыі Сяргея Карпука, Ганаровую грамату ўпраўлення за сваю паспяховую дзейнасць атрымала галоўны спецыяліст Іна Дрыч, Ліст падзякі – у галоўнага спецыяліста службы бяспекі Аляксандра Грыцука.
Паводле вынікаў года ўганараванні адбыліся і ў самім Цэнтры банкаўскіх паслуг. Імёны шэрагу супрацоўнікаў занесены на Дошку гонару Цэнтра, некаторыя ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, іншым аб’яўлены падзякі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro