“Бронза” ў жабінкаўцаў на лыжні-2017

“Бронза” ў жабінкаўцаў на лыжні-2017

лыжня

Што можа быць лепш у выхадны дзень, чым пракаціцца з ветрыкам на лыжах, падмацавацца сытнай кашай з палявой кухні і сагрэцца гарачым чаем?..
У мінулую суботу на лыжаролернай трасе аграгарадка Мір Баранавіцкага раёна ладзілася абласная зімовая спартакіяда “Брэсцкая лыжня – 2017”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 39 каманд. Са словамі прывітання і пажаданняў да ўдзельнікаў лыжнай гонкі звярнуўся губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс. Ён адзначыў:
– У нашай краіне шмат увагі надаецца здароваму ладу жыцця, пабудаваны выдатныя спартыўныя комплексы. Сённяшняе мерапрыемства – гэта свята здароўя і спорту, у якім удзельнічацюь кіраўнікі, прадстаўнікі органаў улады, сілавых структур, што таксама займаюцца спортам, вядуць здаровы лад жыцця. Спорт дае сілы, упэўненасць у сабе. Гэтым мы паказваем добры прыклад падрастаючаму пакаленню. Такія спартыўныя сустрэчы дазваляюць прапа-гандаваць здаровы лад жыцця і дарыць масу выдатных эмоцый.
Дыстанцыі як для індывідуальных гонак на 1,5 і 3 км, так і для эстафет, былі выдатна падрыхтаваныя і размечаныя. Лыжнікі Брэсцкай вобласці спаборнічалі ў розных узроставых катэгорыях.
У эстафетнай гонцы ад нашага раёна прынялі ўдзел старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, кіраўнік спраў Жабінкаўскага райвыканкама Аляксандр Апекуноў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко і старшыня Крыўлянскага сельвыканкама Анатоль Марчук.
Сёлета сярод эстафетных перамогу святкавала каманда Брэсцкага аблвыканкама на чале з Анатолем Лісам. Другое месца заняла каманда Ганцавіцкага райвыканкама. У тройку лідараў увайшла і жабінкаўская – на чале з Дзмітрыем Гарадзецкім.
Каманды, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі.
Кацярына ЛУГАЎСКАЯ.
На здымку: на “Брэсцкай лыжні – 2017” прадстаўнікі Жабінкаўшчыны.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro