Паважаныя жабінкаўцы! Дарагія ветэраны і воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Прыміце віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Для нас, беларусаў, якія страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны кожнага трэцяга, паняцце “Айчыну абараняць” даўно набыло святы сэнс.
Гэта свята ўсіх патрыётаў Радзімы, якія жывуць яе інтарэсамі; гэта сімвал воінскай доблесці і стойкасці, самаадданага служэння Айчыне, вернасці воінскаму абавязку. Ва ўсе часы наша краіна славілася мужнымі абаронцамі, здольнымі ў цяжкую хвіліну стаць на абарону роднага краю. Няхай гэты дзень заўсёды напамінае нам пра самаадданы подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, які яны праявілі ў барацьбе за незалежнасць Беларусі і ў выкананні свайго інтэрнацыянальнага абавязаку.
Прымнажаючы шматлікія ратныя традыцыі, наша армія загартоўвае маладых людзей, прыдае ім мужнасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах, прывучае да асабістай адказнасці, дапамагае знайсці сваё месца ў жыцці.
Няхай добрасумленная праца кожнага з вас стане надзейнай апорай ва ўмацаванні матэрыяльнай магутнасці краіны і трывалым падмуркам далейшага росквіту Беларусі.
Спакою вам і вашым блізкім, мірнага сонечнага неба, шчасця, натхнення і душэўнай цеплыні.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.