Разбураць гнёзды нельга

грач

У ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, іншыя інстанцыі жыхары многіх населеных пунктаў скардзяцца на чароды гракоў, якія пагаршаюць санітарны і эстэтычны стан населеных пунктаў, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў ці парушаюць спакой жыльцоў. Яны прапануюць разбураць іх гнёзды.
Нагадваем, што з 15 лютага да 15 жніўня разбурэнне гнёздаў птушак забаронена і караецца паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і іншых адміністрацыйных актаў. Так, паводле артыкула 15.32 Кодэкса за незаконнае разбурэнне птушыных гнёздаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф на кіруючую ці фізічную асобу ў памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100, а на юрыдычную асобу – ад 20 да 500 базавых велічынь.
Пры незаконным разбурэнні гнёздаў кампенсуецца шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, вызначаецца яна па таксах, прыведзеных у дадатку да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 580 ад 8 снежня 2005 года.
У сувязі з гэтым для захавання патрабаванняў заканадаўства ў ахове і выкарыстанні аб’ектаў жывёльнага свету, работы па вырубцы, перасадцы, абразанні дрэў і іншыя, а таксама ўрэгуляванне і распаўсюджванне птушак шляхам разбурэння гнёздаў можна праводзіць толькі з 15 жніўня па 15 лютага.
ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*