Пра жыцейскія праблемы, магчымасці Жабінкі як горада-спадарожніка

 

Людміла ВОЛЬЧЫК.
Фота Святланы БЯЛЯК.

IMG_4417Як заўсёды, перад Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбываюцца сустрэчы на розных узроўнях з афганцамі. 13 лютага старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі сустрэўся з актывам раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Назавём іх, гэтага яны заслужылі сваёй мужнасцю, смеласцю, гераізмам, што праяўлялі ў той неаб’яўленай вайне: Аляксандр Яўстратаў, Сяргей Касянчук, Аляксандр Карнялюк, Юрый Лабадзінскі, Аляксандр Мен-дзяльчук, Васіль Наруш, Мікалай Пракапчук, Вячаслаў Сыч, Юрый Юрчук, Мікалай Седзюкоў. На сустрэчу з імі прыйшлі начальнікі некаторых аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі ваенкамата, раённага аб’яднання прафсаюзаў і прэсы.
Размова пачалася не з дакладаў і інфармацый, а са звычайных жыццёвых праблем, на што адразу нацэліў усіх прысутных Дзмітрый Мікалаевіч. Пытанні былі розныя: ці можна запрасіць юрыста да хворага афганца, які знаходзіцца на бальнічным ложку; дзе і калі можна атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю; як правесці афганца ў апошні жыццёвы шлях з воінскай пашанай; што будзе далей з былой нафтабазай, хоць яна ўжо і мае замежнага гаспадара; узровень медыцынскага абслугоўвання. Госці сустрэчы, напрыклад, даведаліся, што маюць пазачарговае абслугоўванне ў медустановах, за іх дыспансерызацыю адказвае ўрач Вольга Бутрым.
Так непрымушаная размова перайшла да перспектыў у развіцці Жабінкі як горада-спадарожніка. Аб гэтым расказаў, вядома, старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён засяродзіў увагу на тым, што плануецца ажыццявіць сёлета. У прыватнасці, зазначыў, што кіраўніцтва зацікаўлена ў тым, каб людзі, якія жывуць у Жабінцы, тут жа і працавалі. Летась зарэгістравана 13 новых прадпрыемстваў малога бізнесу, а ЗАТ “Консул” узнавіла будаўніцтва буйнога завода па вытворчасці прэміксаў, суперканцэнтратаў і камбікармоў, дзе мяркуецца мець 60 рабочых месцаў. Сеткавая кампанія “Санта Рытэйл” заканчвае работы па праектаванні гандлёвага аб’екта на 40 рабочых месцаў, які з’явіцца насупраць раённай бальніцы. Гандлёвая плошча магазіна перавысіць 400 квадратных метраў.
У планах – пабудаваць ачы-шчальныя збудаванні, адрамантаваць спарткомплекс “Бадзёрасць”, даць новае жыццё стадыёну, узняць на больш высокі ўзровень умовы адпачынку ў гарадскім парку. Сёлета пры падтрымцы абласнога выканаўчага камітэта пачнецца рэканструкцыя моста на вуліцы Кірава праз чыгунку. Гэта далёка не ўсё, што плануецца зрабіць у 2017 годзе. З’яўляюцца інвестары, у тым ліку і замежныя, якія жадаюць развіваць свой бізнес у нашым раёне.
Асабліва актыўна абмяркоўвалася добраўпарадкаванне і развіццё паркавай зоны. Воіны-афганцы прапанавалі сваю дапамогу, падзяліліся некаторымі ідэямі пры забудове яе ля помніка загінулым афганцам. Тут, дарэчы, плануецца стварыць ваенна-патрыятычны куточак.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*