“Афганістан – незагойная рана”

“Афганістан – незагойная рана”

Афган
Алеся ДАБРАВЕСТ.
Пад такой назвай 13 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці. На ім пабывалі навучэнцы гарадскога ліцэя і Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната. У якасці настаўнікаў выступілі супрацоўнікі раённай бібліятэкі: загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Галіна Дулевіч і інжынер-праграміст Дзмітрый Андрасюк.
Разам з вядучымі мерапрыемства прысутныя прайшлі па пыльных дарогах Афгана з моманту ўвядзення савецкіх войскаў на тэрыторыю ДРА з канца снежня 1979 года да іх вываду – 15 лютага 1989 года. Убачылі відэапрэзентацыю, прысвечаную воінам-інтэрнацыяналістам раёна, якія загінулі ў Афганскай вайне. Размова ішла і пра тых жабінкаўцаў, каму пашчасціла вярнуцца з афганскага пекла жывым і здаровым, для каго той час – незабыўныя ўспаміны, боль сэрца і душы.
Пад час мерапрыемстваў гучалі вершы, напісаныя воінамі-афганцамі, песні, прысвечаныя падзеям той вайны.
Яна ў лёсе кожнага воіна-інтэрнацыяналіста пакінула свой адбітак. Адны не могуць выкрасліць з памяці загінулых сяброў, іншыя – цяжар сваіх успамінаў.
Праз Афган прайшлі больш як 600 тысяч салдат і афіцэраў Савецкай Арміі і больш за 60 з іх – нашы землякі-жабінкаўцы. Тым, хто калісьці вярнуўся дамоў з-за гор, не патрэбна тлумачыць, што такое сумленне і адвага, што такое плячо вернага таварыша. Ветэраны Афганскай вайны, якая цягнулася больш за дзевяць гадоў, – людзі з унікальным баявым вопытам, захавальнікі традыцый воінскага братэрства і вернасці свайму абавязку.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top